Карлавіцкі кангрэс (1698—1699): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
др Artsiom91 перанёс старонку Карлавіцкі кангрэс (1698 – 1699) у Карлавіцкі кангрэс (1698—1699): прыняты доўгі працяжнік
(Няма розніцы)

Версія ад 17:25, 17 верасня 2017

Карлавіцкі кангрэс 1698—1699 — перагаворы аб міры паміж краінамі — удзельніцамі «Свяшчэннай лігі» (Аўстрыя, Венецыянскай рэспублікай, Рэч Паспалітая, Расія) і Атаманскай Портай (Турцыя) пры пасрэдніцтве Англіі і Рэспублікі Злучаных Правінцый у мястэчку Карлавіцы (цяпер г. Срэмскі-Карлаўцы, Сербія). Адбыўся ва ўмовах шэрагу ваенных паражэнняў Турцыі ў аўстра-турэцкіх войнах XVI—XVIII ст. і польска-турэцкіх войнах XVII ст. У выніку перагавораў падпісаны 3 асобныя двухбаковыя мірныя дагаворы. Паводле дагавора ад 16 студзеня 1699 г. Рэч Паспалітая атрымала часць Правабярэжнай Украіны і падолію з крэпасцю Камянец, вярнула Турцыі 6 раней занятых малдаўскіх гарадоў (Сарокі, Сачава і іншыя). Паводле дагавораў ад 26 студзеня 1699 г. Аўстрыя атрымала Цэнтральную Венгрыю, Сяміграддзе (Трансільванію), Бачку (вобласць паміж рэкамі Ціса і Дунай), большую частку Славоніі і вярнула Турцыі правінцыю Тэмешва на р. Ціса; да Венецыі адышлі паўвостраў Марэя, 6 крэпасцей у Далмацыі і шэраг Іанічных астравоў. 24 студзеня 1699 г. заключана таксама расійска-турэцкае перамір'е на 2 гады з захаваннем за бакамі таго, што яны мелі (у тым ліку Азоў застаўся пад уладай Расіі). Шаблон:Euro-hist-stub

Шаблон:Дагаворы Асманскай імперыі