Лотар II (кароль Латарынгіі): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
др →‎Шлюбы і дзеці: clean up з дапамогай AWB
(Няма розніцы)

Версія ад 17:45, 17 верасня 2017

Лотар II
ням.: Lothar, фр.: Lothaire
Лотар II, кароль Латарынгіі.
Лотар II, кароль Латарынгіі.
2-і кароль Латарынгіі
29 верасня 855 — 8 жніўня 869
Папярэднік Лотар I
Пераемнік Карл II Лысы
Людовік II Нямецкі

Нараджэнне каля 835 г.
  • невядома
Смерць 8 жніўня 869(0869-08-08)
П'ячэнца, Італія
Месца пахавання
Род Каралінгі
Бацька Лотар I
Маці Ірменгарда Турская
Жонка 1-я: Тэўтберга
2-я: Вальдрада
Дзеці Ад 2-га шлюбу:
сын: Гуга
дочкі: Гізела, Берта, Ірменгарда
Дзейнасць манарх, пісьменнік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ло́тар II (ням.: Lothar II, фр.: Lothaire II, каля 835 — 8 жніўня 869) — кароль Латарынгіі з 855 з дынастыі Каралінгаў, другі сын імператара Лотара I і Ірменгарды Турскай. Паводле завяшчання бацькі атрымаў землі паміж Рэйнам, Маасам і Шэльдай, якая па імі Лотара атрымала назву Латарынгія. У 863 годзе, пасля смерці свайго малодшага брата Карла Праванскага, Лотар атрымаў у спадчыну і яго землі, гэта значыць Ліён, В'ен, Грэнобль, Юзэ.

Біяграфія

Сямейныя звады Лотара II

Лотар яшчэ да паўналецця ўступіў у сувязь са знатнай дзяўчынай Вальдрадай. Ён жыў з ёй як з жонкай, але не быў павянчаны. Пасля смерці бацькі, зрабіўшыся валадаром, ён выдаліў яе, каб у разліку на палітычныя выгоды ажаніцца з Тэўтбергай, сястрой графа Хукберта (855 год).

Вяльможы ўхвалілі гэты шлюб. Але праз два гады Лотар стаў грэбаваць Тэўтбергай, аднавіў сувязь з Вальдрадай, распуснічаў і з іншымі наложніцамі. Урэшце, кароль зусім прагнаў жонку, абвінаваціўшы яе ў злачыннай сувязі з братам. Каралева знайшла падтрымку ў васалаў, запатрабавала Божага суду і апраўдалася ва ўзведзенных на яе абвінавачваннях. Нягледзячы на гэта, Лотар працягваў кепска абыходзіцца з ёй і гатовы быў на любыя ахвяры, абы злучыцца законным шлюбам з Вальдрадай.

Справа аб разводзе Лотара неўзабаве ператварылася ў гучны скандал і зрабілася важнай з'явай тагачаснага палітычнага жыцця. У канфлікт уцягнуты былі ўсе каралі, шматлікія прэлаты і сам Папа Мікалай I. У красавіку 862 года Лотар склікаў у Ахене сабор сваіх біскупаў, які прызнаў, што ён мае права ўступіць у новы шлюб. Лотар узяў шлюб з Вальдрадай і каранаваў яе каралевай. У 863 годзе сабор у Мецы зацвердзіў гэта рашэнне, але з падачы в'енскага біскупа Адона ў гэту справу ўмяшаўся Папа Мікалай I, які абвясціў пастановы гэтых сабораў незаконнымі і нават змяніў за самавольны развод архібіскупаў Трырскага і Кёльнскага. У 865 годзе Лотар вымушаны быў выдаліць ад сябе Вальдраду і ўрачыста прымірыўся з Тэўтбергай.

Смерць Лотара II

Падзел Сярэдняга каралеўства Лотара I у 855 годзе.

У 867 годзе Папа Мікалай I памёр. Новы Папа Адрыян II здаваўся больш падатлівым. У чэрвені 869 года Лотар адправіўся ў Італію для асабістай з ім сустрэчы. Адрыян прыняў яго ветліва, і хоць сам не даў згоды на развод, дазволіў склікаць сабор біскупаў у Рыме, для абмеркавання гэтага пытання. Лотар паехаў назад, па дарозе заразіўся і 8 жніўня 869 года памёр у П'ячэнцы. Пахаваны ў кляштары Св. Антонія каля П'ячэнцы. Тэўтберга і Вальдрада пасля гэтага прынялі пострыг.

Паколькі справа аб разводзе так і не была даведзена да канца, дзеці Лотара ад Вальдрады лічыліся незаконнымі, і каралеўства яго было падзелена паміж дзядзькамі — каралямі Францыі і Германіі.

Шлюбы і дзеці

  • 1-я жонка: (з 855 года) Тэўтберга (пам. пасля 875 года), дачка Базона I, графа дэ Валуа (развод у 857 годзе).
  • 2-я жонка: (з 25 снежня 862 года) Лотар ажаніўся са сваёй палюбоўніцай Вальдрадай (памерла пасля 868 года), але гэты шлюб не быў прызнаны, і ўсе дзеці лічыліся незаконнанароджанымі.

Зноскі

Літаратура

  • Западная Европа. // Правители Мира. Хронологическо-генеалогические таблицы по всемирной истории в 4 тт. / Автор-составитель В.В. Эрлихман. — Т. 2.