Озія (цар іўдзейскі): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
др clean up, replaced: іудзей → іўдзей using AWB
др Artsiom91Bot перанёс старонку Озія, цар іўдзейскі у Озія (цар іўдзейскі): ВП:НА
(Няма розніцы)

Версія ад 17:48, 17 верасня 2017

Цар Озія, які захварэў на праказу, Рэмбрант, 1635.

Озія (іўр.: עֻזִּיָּהוּ, што значыць Мая моц – Іегова;грэч. Οζίας; лац.: Ozias), таксама вядомы як Азарыя (іўр.: עֲזַרְיָה грэч. Αζαρις; лац.: Azarias) – дзясяты цар Іўдзейскага царства, сын Амасіі. Згодна Бібліі стаў царом ва ўзросце 16 год і панаваў на працягу 52 год, гады яго кіравання над Іўдзеяй – з 791 па 740 да н.э. У гады яго валадарства Іўдзейскае царства дасягнула перыяду росквіту.

Озія характарызуецца як багабаязлівы цар, які падтрымліваў служэнне Адзінаму Богу. Падчас эканамічнага ўздыму краіны сабраў вялізнае па тых часах войска ў 300 000 чалавек, з якім скарыў суседнія варожыя народы: Філістымлян, Аравіцян, Аманіцян. Адбудаваў вежы Іерусаліма, а таксама шматлікія вежы і замкі па ўсяму царству. Адначасова падтрымліваў земляробства ў краіне. У Іерусаліме цар назапасіў вялікую колькасць ваеннай амуніцыі, а таксама пабудаваў ваенныя машыны. Слава пра яго багацце і моц распаўсюдзілася далёка за межы Палесціны.

У апошнія гады жыцця з-за вялікай славы яго сэрца ўзганарылася. Цар уздумаў у Іерусалімскім Храме прынесці ахвяру, для чаго ўвайшоў у Святое Храма, што маглі рабіць толькі першасвятары. Іўдзейскія святары малілі цара не рабіць такога бясчынства, але цар з ахвярніцай увайшоў у Святое. У гэты момант Озія быў паражоны праказай. Апошнія гады свайго жыцця згодна ізраільскіх законаў наконт праказы цар жыў у асобным доме, у той час як краінай кіраваў яго сын Іяфам.

Пахаваны цар у Іерусаліме, але асобна ад магіл продкаў, таму што гаварылі, што "ён пракажоны". У год смерці Озіі быў пакліканы на служэнне прарок Ісайя.

Прарок Амас паведамляе, што падчас валадарання Озіі ў Іўдзеі адбылося землетрасенне. Згодна зархеалагічнымі даследаваннямі землетрасенне магло адбыцца ў Палесціне каля 760 г. да н.э.

У 1931 была знойдзена так званая "таблічка Озіі". На ёй на старажытнаяўрэйскай мове напісана: "Тут ляжаць косці Озіі. Не адчыняць." Вучоныя адносяць таблічку да 30-70 гадоў н.э. і звязваюць яе напісанне з перапахаваннем Озіі падчас перабудовы другога Храма.