Уладзімір Дзям’янавіч Ягораў: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др →Гл. таксама: clean up з дапамогай AWB |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др Artsiom91Bot перанёс старонку Уладзімір Дзям'янавіч Ягораў у Уладзімір Дзям’янавіч Ягораў: ВП:НА |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 17:59, 17 верасня 2017
Уладзімір Дзям'янавіч Ягораў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Вячаслаў Кебіч | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Данько | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Чыгір | ||||||
Папярэднік | Генадзь Лавіцкі | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Мацкевіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
7 лістапада 1939 в. Рэчыца, Чэрыкаўскі раён, Магілёўская вобласць |
||||||
Смерць |
4 кастрычніка 2016 (76 гадоў) Мінск, Беларусь |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Жонка | Ядвіга Дамінікаўна Грыгаровіч | ||||||
Нацыянальнасць | беларус | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | Магілёўскі педагагічны інстытут (1967) | ||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Ваенная служба | |||||||
Званне | генерал-палкоўнік | ||||||
Узнагароды |
Уладзімір Дзям'янавіч Ягораў (7 лістапада 1939, в. Рэчыца Чэрыкаўскі раён Магілёўскай вобласці, БССР — 4 кастрычніка 2016, Мінск, Беларусь) — Старшыня КДБ Рэспублікі Беларусь (1994—1995).
Біяграфія
Беларус. У 1967 годзе скончыў (завочна) Магілёўскі педагагічны інстытут па спецыяльнасці гісторыя, у 1979 годзе — Вышэйшую школу КДБ СССР імя Ф. Э. Дзяржынскага.
Працоўную дзейнасць пачаў у 1958 годзе пасля заканчэння Рэспубліканскага культасветвучылішча імя Н. К. Крупскай дырэктарам Чэрыкаўскага раённага Дома культуры, пасля да 1962 года праходзіў тэрміновую ваенную службу ў Савецкай Арміі. Быў на камсамольскай рабоце — інструктар Магілёўскага АК ЛКСМБ, 2-й, затым 1-ы сакратар Магілёўскага ГК ЛКСМБ, сакратар-загадчык аддзела прапаганды і культурна-масавай працы Магілёўскага АК ЛКСМБ, загадчык аддзела студэнцкай моладзі ЦК ЛКСМБ, старшыня Камітэта маладзёжных арганізацый БССР. З 1974 па 1977 год — сакратар ЦК ЛКСМБ.
У органах дзяржбяспекі з 1977 года — слухач Вышэйшай школы КДБ, затым намеснік начальніка аддзела КДБ пры СМ БССР.
У 1981 годзе накіраваны на працу ў органы ўнутраных спраў — начальнік УУС Брэсцкага аблвыканкама, першы намеснік Міністра ўнутраных спраў БССР, міністр унутраных спраў Латвійскай ССР, кіраўнік Прадстаўніцтва МУС СССР пры МУС ДРА, начальнік ГУУС на транспарце МУС СССР.
Першы міністр унутраных спраў незалежнай Рэспублікі Беларусь (1990—1994).
З ліпеня 1994 года па снежань 1995 года — старшыня КДБ Рэспублікі Беларусь.
З лютага 1996 па лістапад 2000 года — дэпутат ВС Рэспублікі Беларусь, старшыня Камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Знакам Пашаны, 15 медалямі.
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
- Егоров В. Д. Звезды и тернии Владимира Егорова. — Мн.: Бонем, 2003. — 183 с.
- Егоров Владимир Демьянович// Генералы органов государственной безопастности Беларуси: краткий биографический справочник (1918—2001)/ Авт.-сост. И. З. Юркин и др. — Мн.: Арнелла, 2001. — С. 49.
- Надтачаев В. Н. Военная контрразведка Беларуси: Судьбы, трагедии, победы. — Мн., «Кавалер», 2008, ISBN 978-985-6053-36-1
- Нарадзіліся 7 лістапада
- Нарадзіліся ў 1939 годзе
- Памерлі 4 кастрычніка
- Памерлі ў 2016 годзе
- Асобы
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Члены КПСС
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 10-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана» (Беларусь)
- Нарадзіліся ў Чэрыкаўскім раёне
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання
- Міністры ўнутраных спраў Латвійскай ССР
- Генерал-палкоўнікі
- Заслужаныя юрысты Рэспублікі Беларусь
- Міністры ўнутраных спраў БССР
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
- Міністры ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
- Старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь