Адам Храптовіч: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
'''Адам Храптовіч''' ({{ДН|19|3|1768}}—{{ДС|25|12|1844}}) — асветнік, мецэнат мастацтваў i навукі; ганаровы член [[Віленскі ўніверсітэт|Віленскага ўніверсітэта]]. |
'''[[Шчорсы|Адам]] Храптовіч''' ({{ДН|19|3|1768}}—{{ДС|25|12|1844}}) — асветнік, мецэнат мастацтваў i навукі; ганаровы член [[Віленскі ўніверсітэт|Віленскага ўніверсітэта]]. |
||
== Біяграфія == |
== Біяграфія == |
Версія ад 12:36, 20 верасня 2017
Адам Храптовіч (19 сакавіка 1768—25 снежня 1844) — асветнік, мецэнат мастацтваў i навукі; ганаровы член Віленскага ўніверсітэта.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і І. Храптовіча. Быў візітатарам школ Віленскай акругі, старшынёй Таварыства дабрачыннасці, намеснікам старшыні Друкарскага таварыства ў Вільні. Удзельнік паўстання Тадэвуша Касцюшкі.
У сваіх уладаннях адмяніў цялеснае пакаранне для прыгонных сялян, зменшыў падаткі з ix. Пры яго маёнтку ў Шчорсах існавала буйная пачатковая школа ўзаемнага (т.зв. ланкастэрская) навучання, у якой па стане на 1822 займалася 350 вучняў з асяроддзя прыгонных сялян. У гэтай школе дзеці сялян разам з элементарнай адукацыяй набывалі некаторыя навыкі прадукцыйнай, рамеснай працы. X. значна памножыў заснаваную ў Шчорсах бібліятэку свайго бацькі, давёўшы яе кнігазбор да 20 тыс. тамоў, сярод якіх былі творы антычных аўтараў, французскай i італьянскай класічнай літаратуры, працы па гісторыі Польшчы, Беларусі, Літвы, рукапісы. У бібліятэцы працавалі даследчыкі І.Лялевель, Я. i А.Снядэцкія, У. Сыракомля, Ф.Малеўскі i інш. Наведаў яе і А. Міцкевіч (сцвярджаюць, што менавіта тут ён ствараў сваю паэму «Гражына»). Бібліятэкарамі ў Шчорсах у розныя часы працавалі Ф.Баброўскі, А. Ю. Глінскі, У. Сыракомля, Я.Чачот]. Будучы апекуном Галоўнай Віленскай школы, X. ахвяраваў для яе бібліятэкі калекцыю гравюр (каля 1100). Пасля смерці X. (памёр ён i пахаваны ў в. Вішнеўка на Ашмяншчыне) бібліятэкай валодалі спадчыннікі. У 1913 бібліятэка з Шчорсаў была перададзена на часовае захоўванне Кіеўскаму універсітэту. Асноўная частка бібліятэкі так i засталася ў Кіеве i цяпер знаходзіцца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы АН Украіны.
Літаратура
- Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Гал. рэд. Б. I. Сачанка. — Мн.: БелЭн, 1995.— 672 с. — ISBN 985-11-0016-1