Кара (біялогія): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
др вырашэнне неадназначнасцей з дапамогай AWB
др Artsiom91Bot перанёс старонку Кара, біялогія у Кара (біялогія): ВП:НА
(Няма розніцы)

Версія ад 20:53, 20 верасня 2017

Кар́а —знешняя частка сцябла і кораня раслін, аддзеленая ад цэнтральнай часткі утваральнай тканкай (камбіем). Па кары ад лісця да каранёў і пладоў перамяшчаюцца пластычныя рэчывы. Кара абараняе расліну ад шкодных уздзеянняў навакольнага асяроддзя, у ёй адкладваюцца розныя пажыўныя рэчывы. Кару многіх раслін выкарыстоўваюць як лекавую сыравіну.

Кара клёна японскага

Па фактуры і малюнку кару падзяляюць на:

Будова

Паводле будовы адрозніваюць першасную і другасную кару. Першасная кара - складаецца з двух слаёў: каленхімы (слой пад перыдэрмай) - механічнай тканкі, парэнхімы першаснай кары (можа выконваць функцыю назапашвання). Другасная кара - (ці луб, флаэма). Тыповая будова лубу: сітападобныя трубкі, клеткі-спадарожнікі, лубяная парэнхіма і лубяныя валокны. Лубяныя валокны ўтвараюць слой, які завецца цвёрдым лубам; усе астатнія элементы ўтвараюць мяккі луб.