Сіла (дзяржава): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
на аснове БелЭн
 
др Artsiom91Bot перанёс старонку Сіла, дзяржава у Сіла (дзяржава): ВП:НА
(Няма розніцы)

Версія ад 23:18, 20 верасня 2017

Сі́ла (кар.: 신라, [ɕilːa]) — адна з трох першапачатковых карэйскіх дзяржаў (Кагуро, Пэкчэ і Сіла) у 1 ст. да н.э. — 7 ст. н.э., у 7—9 ст. першая агульнакарэйская дзяржава.

Спачатку займала паўднёвы захад Карэйскага паўвострава. Паводле летапісных паказанняў, заснавана ў 57 да н.э., хаця першыя звесткі пра Сіла адносяцца да 3 ст., калі яна ўяўляла саюз паўночна-заходніх карэйскіх плямён. Як дзяржава аформілася да пач. 6 ст. У 503 г. правіцель (марыпкан) Чыджын (500—514) прыняў тытул цара (вана), а дзяржава — назву Сіла.

Сіла фарміравалася пад моцным уплывам кітайскай культуры і канфуцыянства. У 6 ст. дзяржаўнай рэлігіяй стаў будызм. Сумесна з войскамі кітайскай дынастыі Тан Сіла ў 660 г. разбіла Пэкчэ, у 668 г. — Кагуро, потым выгнала з Карэі былых саюзнікаў — кітайцаў.

У 8 — пачатку 9 ст. у час росквіту Сілы як агульнакарэйскай дзяржавы сфарміравалася карэйская народнасць.

З сярэдзіны 9 ст. Сіла пачала занепадаць і ў канцы 9 ст. распалася на асобныя дзяржавы.

Літаратура

Спасылкі

Шаблон:Korea-stub