Фарбаўці (спадарожнік): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Няма тлумачэння праўкі
(Няма розніцы)

Версія ад 23:31, 20 верасня 2017

Фарбаўці (анг. Farbauti) — нерэгулярны спадарожнік планеты Сатурн са зваротным арбітальным абарачэннем. Названы імем Фарбаўці, волата з германа-скандынаўскай міфалогіі. Таксама пазначаецца як Сатурн XL.

Гісторыя адкрыцця

Фарбаўці быў адкрыты ў серыі назіранняў, пачынаючы з 12 снежня 2004 года. Паведамленне пра адкрыццё зроблена 4 мая 2005 года. Спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/2004 S 9. Уласная назва была прысвоена 5 красавіка 2007 года.