Ферары (аўтагоначная каманда): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Няма тлумачэння праўкі
(Няма розніцы)

Версія ад 23:31, 20 верасня 2017

Скудэры́я Фера́ры (італ.: Scuderia Ferrari) — італьянская аўтагоначная каманда, што ўяўляе сабой падраздзяленне аўтамабільнай кампаніі Ферары (італ.: Gestione Sportiva), якое займаецца гонкамі. Хоць гэта падраздзяленне працягвае займацца гоначнай дзейнасцю шматлікіх кліентаў Ферары і прыватных каманд, яго асноўныя высілкі і фінансы засяроджаны на камандзе Формулы-1, Scuderia Ferrari.

Каманда бярэ ўдзел у гонках Формулы-1 з 1950 года дагэтуль і з'яўляецца самай старой і паспяховай камандай у чэмпіянаце. Шматлікіх італьянскіх заўзятараў каманды часта завуць «тыфозі» (італ.: tifosi). Scuderia Ferrari перакладаецца з італьянскага як «Стайня Ферары», скудэрыямі таксама часам завуць і іншыя каманды Формулы-1, прыкладам, Scuderia Toro Rosso.