Граматычны лік: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Вікі-Майстар (размовы | уклад) Новая старонка: '{{вызнч|1=Лік}} (у граматыцы) - граматычная катэгорыя, якая выказвае [[ко…' |
Вікі-Майстар (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{значэнні|Спасылка=Лік, значэнні}} |
|||
{{вызнч|1=Лік}} (у [[Граматыка, навука|граматыцы]]) - [[граматычная катэгорыя]], якая выказвае [[колькасць|колькасную]] характарыстыку прадмета. |
{{вызнч|1=Лік}} (у [[Граматыка, навука|граматыцы]]) - [[граматычная катэгорыя]], якая выказвае [[колькасць|колькасную]] характарыстыку прадмета. |
||
Версія ад 11:53, 15 красавіка 2009
Шаблон:Вызнч (у граматыцы) - граматычная катэгорыя, якая выказвае колькасную характарыстыку прадмета.
Падзел на адзіночны і множны лік, магчыма, з'яўляецца перажыткам той аддаленай эпохі, калі лічэнне рэдка ўжывалася на практыцы, і граматычных формаў, што азначалі "адзін" і "шмат", было дастаткова ў большасці практычных выпадкаў.
Шмат якія мовы не маюць граматычнага ліку (у тым ліку сучасная кітайская - першая ў свеце па колькасці носьбітаў). У шматлікіх мовах свету ёсць два лікі - адзіночны і множны. У некаторых мовах ёсць таксама парны лік, траісты лік, чацвярны лік ці паукальны лік (для пазначэння невялікай колькасці аб'ектаў).
Напрыклад, у старажытнарускай мове існаваў парны лік, рэшткі якога прасочваюцца для парных аб'ектаў, такіх як "вушы", "плечы" і да т.п. і пры выкарыстанні некаторых слоў з лічэбнікамі ад 2 да 4: дзве ракі, тры ракі, чатыры ракі, але пяць рэк… і да т. п.
Да моў, якія маюць парны лік, належаць арабская, славенская, ісландская і іншыя, а таксама шматлікія старажытныя мовы: стараславянская, старажытнагрэцкая, гоцкая, санскрыт і іншыя.
Мовы, што не маюць граматычнай катэгорыі ліку, тым не менш валодаюць усімі магчымасцямі для перадачы сэнсу колькасці. Звычайна гэта робіцца даданнем слоў, аналагічных беларускім "адзін", "два", "некалькі", "кожны", "шмат" і гэтак далей. У беларускай мове колькасны сэнс можа перадавацца абодвума метадамі або іх спалучэннем. У некаторых мовах, напрыклад, вугорскай, множны лік не спалучаецца з іншымі спосабамі выказвання колькасці: virág "кветка"; virágok "кветкі"; hat virág "шэсць кветак".
У беларускай мове, нароўні з адзіночным і множным лікамі, ёсць наступныя з'явы лікавага характару:
- зборны лік назоўнікаў, узгоднены з прыметнікамі ў адзіночным ліку (лісце, звяр'е, баб'ё супраць мн.л. лісты, зверы, бабы);
- множны лік, які выказвае сукупнасць аб'ёмаў ці тыпаў незлічальнага назоўніка (пяскі, воды).
У беларускай мове множны лік без лічэбнікаў і іншых слоў, якія тлумачаць колькасць, можа мець наступныя значэнні:
- "кожны": "электроны маюць адмоўны зарад" = "кожны электрон мае адмоўны зарад".
- "тыповы": "птушкі ўмеюць лётаць" = "тыповая птушка ўмее лётаць".
- "кожны з вышэйзгаданых": "Да нас зайшлі Іван і Пётр. Госці былі прыемнымі людзьмі".
- "большасць": "немцы на рэферэндуме прагаласавалі за ліквідацыю паста прэзідэнта".
- "вялікая група": "прусакі могуць зрабіць жыццё ў хаце невыносным".
- родавае паняцце: "птушкі - клас хрыбетнікаў" (хоць ніводная птушка класам не з'яўляецца).
- некаторыя гульні: "даганялкі", "хованкі" і да т.п..
- некаторыя прадметы: "вілы", "штаны", "нажніцы" і да т.п.
- прамова манарха: "Мы найвысока загадваем".
- ветлівы зварот: "Іван Ілліч, Вы да нас завітаеце?"
Наяўнасць розных значэнняў у множнага ліку нярэдка выкарыстоўваецца для наўмыснага ўвядзення ў зман, напрыклад: "лекары лічаць нашы лекі лепшым сродкам ад бессані".
Ёсць розныя метады падання множнага ліку:
- Паўтор: (у інданэзійскай мове аранг - "чалавек", аранг-аранг - "людзі").
- Канчаткі, прыстаўкі, суфіксы: ("крот" - "краты").
- Суплетыўны лік: ("чалавек" - "людзі").
- Змена агаласоўкі (так званае "ламанае множнае"): (у арабскай мове кітаб - "кніга", кутуб - "кнігі").
Некаторыя аўтары лічаць паданнем множнага ліку таксама злічальныя словы (нумаратывы, класіфікатары), напрыклад, у выразах "сорак галоў быдла", "тры скарыначкі хлеба" слова "галоў", "скарыначкі" з'яўляюцца нумаратывамі. Гэты пункт гледжання не з'яўляецца агульнапрынятым.