Купяціцкі Увядзенскі манастыр: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др added Category:Вёска Купяцічы using HotCat |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др аўтаматычны перанос катэгорыі |
||
Радок 52: | Радок 52: | ||
[[Катэгорыя:Зніклі ў 1817 годзе]] |
[[Катэгорыя:Зніклі ў 1817 годзе]] |
||
[[Катэгорыя:Пінскі раён]] |
[[Катэгорыя:Пінскі раён]] |
||
[[Катэгорыя: |
[[Катэгорыя:Купяцічы]] |
Версія ад 12:25, 24 верасня 2017
Манастыр | |
Купяціцкі Увядзенскі манастыр | |
---|---|
52°10′37″ пн. ш. 26°11′41″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае |
Вёска | Купяцічы |
Канфесія | Праваслаўе, пазней уніяцтва |
Заснавальнік | Апалоніяй Войнай з Валовічаў i Васіль Копец |
Дата заснавання | 1628 |
Дата скасавання | 1817 |
Купяціцкі Увядзенскі манастыр — праваслаўны манастыр, які існаваў у 1628—1817 у вёсцы Купяцічы.
Гісторыя
Заснаваны Апалоніяй Войнай з Валовічаў i Васілём Копцем як праваслаўны манастыр пры старадаўняй царкве Увядзення Багародзіцы ў храм. Яго святыняй быў абраз Маці Божай у выглядзе меднага крыжа-энкалпіёна, знойдзенага 15 лістапада 1182 (дата вылічана мітрапалітам кіеўскім Яўгенам Балхавіцінавым у 1-й палове 19 ст.) у Купяцічах, паводле царкоўнай легенды, пры дзівосных абставінах.
У сярэдзіне 17 ст. абраз перанесены ў Сафійскі сабор у Кіеве. Першыя манахі прыйшлі ў Купяціцкі манастыр у 1629 з Віленскага Свята-Духава манастыра. У 1740-я манастыр стаў уніяцкім. Пасля 1743 далучаны да Пінскага Богаяўленскага манастыра. У 1817 зачынены. Драўляныя будынкі не зберагліся.
Вядомыя жыхары
- у 1630-я ў манастыры жыў вядомы рэлігійны дзеяч і пісьменнік Афанасій Філіповіч, які ў сваіх творах усхваляў купяціцкі абраз як галоўную праваслаўную святыню Рэчы Паспалітай.
Літаратура
- Рэлігія і царква на Беларусі: Энцыкл. давед. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоўі інш.; Маст. А. А. Глекаў. — Мн.; БелЭн, 2001. — С. 173—174. — 368 с.