Гімн Еўропы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎top: вікіфікацыя з дапамогай AWB
др →‎top: вікіфікацыя з дапамогай AWB
 
Радок 24: Радок 24:
{{EU symbols}}
{{EU symbols}}


[[Катэгорыя:Еўрапейскі Cаюз|Гімн]]
[[Катэгорыя:Еўрапейскі Саюз|Гімн]]

Актуальная версія на 13:35, 24 верасня 2017

Гімн Еўропы
Ода да Радасці
Кампазітар Людвіг ван Бетховен, 1823
Краіна Еўрапейскі саюз і Савет Еўропы
Зацверджаны 1972

Гімн Еўропы — гімн Еўрапейскага саюза і Савета Еўропы, які з'яўляецца адным з сімвалаў Еўропы. Ён заснаваны на галоўнай тэме чацвёртай часткі дзевятай сімфоніі Бетховена ў інструментальным выкладзе і выконваецца на афіцыйных мерапрыемствах абедзвюма арганізацыямі.

Камітэт міністраў Савета Еўропы афіцыйна абвясціў Еўрапейскі гімн 19 студзеня 1972 годзе ў Страсбургу: прэлюдыя да «Оды да Радасці», 4-я частка 9-й сімфоніі Людвіга ван Бетховена. У сімфоніі Бетховена выкарыстоўваліся нямецкія словы з верша Фрыдрыха Шылера «Ода да радасці». Аднак, у 1972 годзе пры зацвярджэнні гімна Еўропы словы былі знятыя, каб не падымаць адну мову над іншымі.