Саксонія (правінцыя): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Няма тлумачэння праўкі
др Artsiom91Bot перанёс старонку Правінцыя Саксонія у Саксонія (правінцыя): ВП:НА
(Няма розніцы)

Версія ад 17:23, 24 верасня 2017

Саксонія
[[Выява:|50px|border|Сцяг правінцыі Саксонія]] Правінцыя Прусіі
[[Выява:|38px|Малы герб правінцыі Саксонія]]

Становішча на карце
Даведкавая інфармацыя
Сталіца
Плошча 25 529
Насельніцтва 3 622 546
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Саксонія (ням.: Provinz Sachsen) — пруская правінцыя ў цэнтральнай частцы Германіі. Была ўтворана ў 1815 годзе ў як герцагства. Займала тэрыторыю ў 25.529 кв.км з насельніцтвам — 3.618.700 чалавек (1939). Галоўны горад — Магдэбург (336.600 жыхароў).

Раён з развітай сельскай гаспадаркай, які вылучаўся ў Германіі вытворчасцю цукровага бурака і пшаніцы. Шырока развітая бурачнацукровая прамысловасць давала да Другой сусветнай вайны каля 1/3 выпрацоўкі цукру ў Германіі. Развіты таксама свінагадоўля і малочная гаспадарка. Багатыя радовішчы бурых вугляў, калійных соляў (Стасфурт) і каменнай солі, на базе якіх узнікла шырокая горназдабыўная і разнастайная апрацоўчая прамысловасць. Асабліва вылучаецца хімічная вытворчасць у раёне Мерзебурга, Леўна, Магдэбурга, Стасфурта, Хале (Гале), пераўтворанага германскім фашызмам у найбуйнейшую базу ваенна-хімічнай індустрыі. У перыяд другой сусветнай вайны толькі на заводах Лоўна было занята да 100 тыс. рабочых. У маі — чэрвені 1943 гэтыя гарады падвергліся разбурэнню ўзмоцненай бамбардзіроўкай англа-амерыканскай авіяцыі.

Гісторыя

Саксонія ахапіла тэрыторыю гарадоў Магдэбург, Гальберштат, Мюльгаўзен, Нордхаўзен і Эрфурт і частку саксонскай тэрыторыі, якая пасля паражэння Напалеона (Саксонія была яго саюзнікам) перайшла да Прусіі. Іншыя былыя саксонскія тэрыторыі былі ўключаны ў правінцыі Сілезія і Брандэнбург. Правінцыя Саксонія была адным з самых багатых рэгіёнаў Прусіі з высокаразвітай сельскай гаспадаркай і прамысловасцю. Яна існавала да ліквідацыі Прусіі пасля Другой сусветнай вайны. На тэрыторыі правінцыі і зямлі Анхальт у 1946 годзе была створана федэральная зямля Германіі Саксонія-Анхальт.

Спасылкі

Шаблон:Germany-hist-stub