VI Усебеларускі з’езд Саветаў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Няма тлумачэння праўкі
(Няма розніцы)

Версія ад 00:34, 25 верасня 2017

Шосты Усебеларускі з’езд Саветаў (надзвычайны) рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Адбыўся 13 — 16 сакавіка 1924 г. у Мінску. Прысутнічала 249 дэлегатаў з рашаючым і 156 з дарадчым голасам. Парадак дня:

З’езд сабраўся ў надзвычайным парадку для вызначэння шляхоў развіцця рэспублікі пасля 1-га ўзбуйнення БССР. Меў важнае прапагандысцкае міжнароднае значэнне і павінен быў, паводле слоў Чарвякова, прадэманстраваць, «якім чынам ва ўмовах Савецкай дзяржавы вырашаюцца пытанні, невырашальныя ва ўмовах буржуазнай дзяржавы». З’езд намеціў чарговыя задачы: правядзенне па ўсёй тэрыторыі БССР адзінага закона аб землекарыстанні, павышэнне прадукцыйнасці працы ў сельскай гаспадарцы, ліквідацыя непісьменнасці дарослага насельніцтва і інш. Разгледжана пытанне аб новым адміністрацыйнам падзеле БССР, даручана ЦВК рэспублікі ажыццявіць раянаванне не пазней пачатку новага бюджэтнага года (1 кастрычніка 1924 г.). З’езд даручыў ЦВК унесці на разгляд VII Усебеларускага з’езда Саветаў праект новай Канстытуцыі БССР, змяніў некаторыя канстытуцыйныя нормы, у прыватнасці, адмяніў сумяшчэнне ў адной асобе пасад старшынь ЦВК і СНК БССР, устанавіў склад Прэзідыума ЦВК БССР з 9 чалавек. Прыняў пастановы «Аб беларускім сельскагаспадарчым банку», «Аб амністыі», «Аб увекавечанні памяці У.І.Леніна». З’езд выбраў ЦВК БССР з 120 членаў і 30 кандыдатаў.

Літаратура

  • VI Всебелорусский чрезвычайный съезд Советов рабочих, крестьянских и красноармейских депутатов: Стенографический отчет. — Мн., 1924.