Леанід Пракопавіч Падгайскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Біяграфія: clean up з дапамогай AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{навуковец}}
'''Леанід Пракопавіч Падгайскі''' ({{ДН|25|11|1934}}, {{МН|Ленінград|у Санкт-Пецярбургу|}} — {{ДС|4|8|1980}}) — беларускі [[мовазнаўца]].
'''Леанід Пракопавіч Падгайскі''' ({{ДН|25|11|1934}}, {{МН|Ленінград|у Санкт-Пецярбургу|}} — {{ДС|4|8|1980}}) — беларускі [[мовазнаўца]].



Версія ад 18:31, 1 кастрычніка 2017

Леанід Пракопавіч Падгайскі
Дата нараджэння 25 лістапада 1934(1934-11-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 жніўня 1980(1980-08-04) (45 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці мовазнавец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Альма-матар

Леанід Пракопавіч Падгайскі (25 лістапада 1934, Ленінград4 жніўня 1980) — беларускі мовазнаўца.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і рабочых-беларусаў, якія праз год вярнуліся на радзіму ў Мсціслаў. У 1953 г. скончыў Мсціслаўскае педвучылішча. Настаўнічаў. У 1962 г. скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут. Кандыдат філалагічных навук (1980). Працаваў у Мінскім педагагічным інстытуце імя Горкага старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры беларускай мовы, намеснікам дэкана, дэканам, прарэктарам па вучэбнай рабоце.

Даследваў сінтаксіс беларускай мовы і методыку яе выкладання ў пачатковых класах. У манаграфіі “Словазлучэнне ў беларускай мове: Дзеяслоўна-імянныя словазлучэнні з акалічнаснымі адносінамі” Л. П. Падгайскі разглядаў сістэму дзеяслоўна-іменных словазлучэнняў з прасторавымі, часовымі, прычыннымі і мэтавамі адносінамі, высвятляе ролю галоўнага і залежнага кампанентаў гэтых словазлучэнняў, а таксама прыназоўнікаў і суадноснасць іх з прыстаўкамі дзеясловаў прэфіксальнага ўтварэння.

Зноскі

Літаратура

  • Падгайскі Л.П.// Беларуская мова: Энцыкл.—Мн., 1994.—С. 397.
  • Падгайскі Л.П.// Энцыкл. літ. і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 4.—Мн, 1987.—С. 134.