Саратаў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія
Радок 63: Радок 63:
|add3 =
|add3 =
}}
}}
'''Саратаў''' ({{lang-ru|Саратов}}) — горад (з [[1780]]) ў [[Расія|Расіі]], адміністрацыйны цэнтр [[Саратаўская вобласць|Саратаўскай вобласці]]. Насельніцтва 841,4 тыс. чал. ([[2007]]). Заснаваны ў [[1590]] годзе.
'''Саратаў''' ({{lang-ru|Саратов}}) — горад (з [[1780]]) у [[Расія|Расіі]], адміністрацыйны цэнтр [[Саратаўская вобласць|Саратаўскай вобласці]]. Насельніцтва 841,4 тыс. чал. ([[2007]]). Заснаваны ў [[1590]] годзе.
[[Выява:Саратов Липки 7.jpg|left|120px|Саратаў]]
[[Выява:Саратов Липки 7.jpg|left|120px|Саратаў]]
Буйнейшы горад на паўднёвым усходзе еўрапейскай часткі Расіі. Размешчаны на правым беразе [[Рака Волга|Волгі]], прыкладна на аднолькавай адлегласці ад [[Горад Валгаград|Валгаграда]] і [[Горад Самара|Самары]].
Буйнейшы горад на паўднёвым усходзе еўрапейскай часткі Расіі. Размешчаны на правым беразе [[Рака Волга|Волгі]], прыкладна на аднолькавай адлегласці ад [[Горад Валгаград|Валгаграда]] і [[Горад Самара|Самары]].

Версія ад 11:06, 2 кастрычніка 2017

Горад
Саратаў
руск.: Саратов
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1590
Плошча
393 км²
Вышыня цэнтра
50 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
827 000 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+7 8452
Паштовыя індэксы
410000
Аўтамабільны код
64, 164
Афіцыйны сайт
Саратаў на карце Расіі ±
Саратаў (Расія)
Саратаў
Саратаў (Саратаўская вобласць)
Саратаў

Саратаў (руск.: Саратов) — горад (з 1780) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Саратаўскай вобласці. Насельніцтва 841,4 тыс. чал. (2007). Заснаваны ў 1590 годзе.

Саратаў
Саратаў

Буйнейшы горад на паўднёвым усходзе еўрапейскай часткі Расіі. Размешчаны на правым беразе Волгі, прыкладна на аднолькавай адлегласці ад Валгаграда і Самары.

Заснаваны як вартаўнічая крэпасць у 1590. У другой палове 18 стагоддзя буйны перавалачны пункт і цэнтр гандлю рыбай і соллю, а з 19 стагоддзя — збожжам. Губернскі горад з 1780. У пачатку 20 стагоддзя буйнейшы і найбольш добраўпарадкаваны горад Паволжа. Універсітэт з 1909. Пры індустрыялізацыі 30-х гадоў былі пабудаваныя буйныя машынабудаўнічыя заводы, а пасля вайны прыборабудаўнічыя і радыёэлектронныя прадпрыемствы абароннага профіля. Горад стаў важным навуковым і вытворчым цэнтрам.

Саратаў размешчаны ў 858 км на паўднёвы ўсход ад Масквы, на правым высокім беразе Волгі (Валгаградскае вадасховішча). Горад працягнуўся ўздоўж Волгі на 34 км, ад ракі Гуселка на поўначы да чыгуначнай станцыі Нафтавая на поўдні. Цэнтральная і паўднёвая часткі горада размешчаныя ў катлавіне (50—80 м н.у.м.), акружанай з трох бакоў невысокімі гарамі Прыволжскага ўзвышша: Сакаловая (165м), Лысая (286м), Лопаціна (274м), Шастакавая (251м), Увек (135м).

Узгоркі ў заходняй частцы горада пакрытыя лесам (Кумысная паляна). Тэрыторыя горада моцна падзеленая ярамі і балкамі, ідучымі да Волгі. Галоўныя з іх на поўнач ад Сакаловай горы: Маханы, Сеча, Аляксееўскі, Дудакоўскі, Сляпыш.

Саратаў — важны прамысловы цэнтр Паволжа. Сярод асноўных прамысловых прадпрыемстваў горада: Саратаўскі авіяцыйны завод, падшыпнікавы завод, ААТ «Саратаўбудшкло»

У 1926-27 гг. дзейнічала Беларускае студэнцкае зямляцтва.

Адукацыя і культура

Выбітныя ўраджэнцы і жыхары

Транспарт

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).