Ізі Харык: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др (Sweep-Net): арф
Радок 36: Радок 36:

== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сям'і шаўца. Вучыўся ў [[Хедар|хедары]], а таксама народнай рускай школе Зембіна. У юначыя гады працаваў рабочым на фабрыках і заводах [[Горад Мінск|Мінска]], [[Горад Барысаў|Барысава]], [[Гомель|Гомеля]], аптэкарам у Барысаве<ref name=":1">http://belisrael.info/?p=12721</ref>. У 1917 г. пераехаў у Мінск на сталае жыхарства. Быў бібліятэкарам, загадчыкам агульнаадукацыйнай школы. У 1919 г. пайшоў добраахвотнікам у [[РСЧА|Чырвоную Армію.]] Служыў санітарам<ref name=":1" />. Прымаў удзел у баях на тэрыторыі Беларусі. Вучыўся ў [[БДУ|Беларускім дзяржаўным універсітэце]] на медыцынскім факультэце (у 1921—1922 гг.)<ref name=":1" />, у Вышэйшым літаратурна-мастацкім інстытуце імя В. Брусава (з 1922 г.), у 1927 г. скончыў [[Маскоўскі ўніверсітэт]]. Пасля вяртання ў Мінск у 1928—1937 гг. быў спачатку сакратаром<ref name=":1" />, а з 1930 г. адказным рэдактарам яўрэйскага часопіса «Штэрн» («Зорка»). Старшыня секцыі яўрэйскіх пісьменнікаў СП БССР з часу яе заснавання ў 1934 г. Адзін з шасці сааўтараў «Пісьма беларускага народу вялікаму Сталіну» (1936 г.)<ref name=":1" />.
Нарадзіўся ў сям'і шаўца. Вучыўся ў [[Хедар|хедары]], а таксама народнай рускай школе Зембіна. У юначыя гады працаваў рабочым на фабрыках і заводах [[Горад Мінск|Мінска]], [[Горад Барысаў|Барысава]], [[Гомель|Гомеля]], аптэкарам у Барысаве<ref name=":1">http://belisrael.info/?p=12721</ref>. У 1917 г. пераехаў у Мінск на сталае жыхарства. Быў бібліятэкарам, загадчыкам агульнаадукацыйнай школы. У 1919 г. пайшоў добраахвотнікам у [[РСЧА|Чырвоную Армію]]. Служыў санітарам<ref name=":1" />. Прымаў удзел у баях на тэрыторыі Беларусі. Вучыўся ў [[БДУ|Беларускім дзяржаўным універсітэце]] на медыцынскім факультэце (у 1921—1922 гг.)<ref name=":1" />, у Вышэйшым літаратурна-мастацкім інстытуце імя В. Брусава (з 1922 г.), у 1927 г. скончыў [[Маскоўскі ўніверсітэт]]. Пасля вяртання ў Мінск у 1928—1937 гг. быў спачатку сакратаром<ref name=":1" />, а з 1930 г. адказным рэдактарам яўрэйскага часопіса «Штэрн» («Зорка»). Старшыня секцыі яўрэйскіх пісьменнікаў СП БССР з часу яе заснавання ў 1934 г. Адзін з шасці сааўтараў «Пісьма беларускага народу вялікаму Сталіну» (1936 г.)<ref name=":1" />.

У верасні 1937 года рэпрэсіраваны, ордэр на арышт падпісаў народны камісар унутраных спраў БССР [[Барыс Давыдавіч Берман|Барыс Берман]]<ref name=":1" />. Пасля катаванняў згадзіўся з усімі абвінавачваннямі<ref>http://rosenbloom.info/kharik/kharik.html</ref>. 28.10.1937 г. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР Ізі Харык быў прыгавораны да вышэйшай меры пакарання (пасяджэнне па яго справе доўжылася 15 мінут). Рэабілітаваны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 13.06.1956 г.

Радок 43: Радок 43:
Першыя вершы апублікаваў у 1920 г. (часопіс «Камуністычны свет», Масква). Аўтар зборнікаў паэзіі на ідышы «Трапятанне» (Мінск, 1922), «На зямлі» (Масква, 1926), «Душой і целам» (паэма, 1928), «Вершы і паэмы» (Кіеў, 1930), «Хлеб» (паэма, Харкаў, 1930), «Круглыя тыдні» (1932), «Ад полюса да полюса» (Мінск, 1934), «Наша бадзёрасць» (Кіеў, 1934), «Вершы і паэмы» (1935), «Пяць паэм» (Мінск, 1936), «На чужым балі» (паэма, Мінск, 1936), «Душой і целам» (выбранае, Масква, 1970), «Лірычныя матывы» (Масква, 1994). У 1926 г. у мінскім альманаху «Цайтшрыфт» быў змешчаны нарыс Ізі Харыка «Лейзер Шэйнман — бадхен з Зембіна», прысвечаны дзеду паэта<ref>http://belisrael.info/?p=12676</ref> (дзед Лейзер стане і прататыпам галоўнага героя паэмы «На чужым балі», напісанай у 1935 г.). У перакладзе на беларускую выйшлі «Выбраныя творы» (Мінск, 1958), «Выбранае» (Мінск, 1969), на рускую — «Стихи» (1935), «Стихи и поэмы» (Масква, 1958), «От полюса к полюсу» (Масква, 1971). У 1998 г. у Мінску выйшаў зборнік «Отсель кричу в грядущие года…» (пераклады на рускую)<ref name=":0" />, у 2008 г. — дзвюхмоўная кніга Ізі Харыка «Туга па чалавеку» на ідышы з паралельнымі перакладамі на беларускую<ref>https://www.svaboda.org/a/24806199.html</ref>.

Перакладаў на ідыш [[Міхась Чарот|Міхася Чарота]], [[Я. Колас]]а. Асобныя творы Ізі Харыка перакладалі на беларускую [[Пятрусь Броўка]], [[Генадзь Мікалаевіч Бураўкін|Генадзь Бураўкін]], [[Рыгор Саламонавіч Бярозкін|Рыгор Бярозкін]], [[Пятро Глебка]], [[Хведар Жычка]], [[Кастусь Кірэенка]], [[Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў|Аркадзь Куляшоў]], Уладзімір Паўлаў<ref>http://belisrael.info/?p=12095</ref>, Вольф Рубінчык<ref>http://lit-bel.org/by/friends/360/5865.html</ref>, [[Ганна Валер'еўна Янкута|Ганна Янкута]]<ref>http://www.prajdzisvet.org/kit/90-vitanni-praz-mory-.html</ref> і інш.
Перакладаў на ідыш [[Міхась Чарот|Міхася Чарота]], [[Я. Колас]]а. Асобныя творы Ізі Харыка перакладалі на беларускую [[Пятрусь Броўка]], [[Генадзь Мікалаевіч Бураўкін|Генадзь Бураўкін]], [[Рыгор Саламонавіч Бярозкін|Рыгор Бярозкін]], [[Пятро Глебка]], [[Хведар Жычка]], [[Кастусь Кірэенка]], [[Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў|Аркадзь Куляшоў]], Уладзімір Паўлаў<ref>http://belisrael.info/?p=12095</ref>, [[Вольф Рубінчык]]<ref>http://lit-bel.org/by/friends/360/5865.html</ref>, [[Ганна Валер'еўна Янкута|Ганна Янкута]]<ref>http://www.prajdzisvet.org/kit/90-vitanni-praz-mory-.html</ref> і інш.

== Ацэнкі ==
== Ацэнкі ==

Версія ад 11:30, 5 кастрычніка 2017

Ізі Харык
Ісак Давыдавіч Харык
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Зембін А.З.
Дата нараджэння 17 сакавіка 1898(1898-03-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 кастрычніка 1937(1937-10-29) (39 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, член-карэспандэнт АН БССР
Мова твораў ідыш
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Абрам Бразер. Бюст Ізі Харыка.

Ізі Харык (Ісак Давыдавіч Харык; 17 сакавіка 1898, вёска Зембін, Барысаўскі раён, Мінская вобласць — 29 кастрычніка 1937) — беларускі паэт, грамадскі дзеяч, публіцыст. Пісаў пераважна на мове ідыш. Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (з 1936 г.), член ЦВК БССР (1931—1937)[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і шаўца. Вучыўся ў хедары, а таксама народнай рускай школе Зембіна. У юначыя гады працаваў рабочым на фабрыках і заводах Мінска, Барысава, Гомеля, аптэкарам у Барысаве[2]. У 1917 г. пераехаў у Мінск на сталае жыхарства. Быў бібліятэкарам, загадчыкам агульнаадукацыйнай школы. У 1919 г. пайшоў добраахвотнікам у Чырвоную Армію. Служыў санітарам[2]. Прымаў удзел у баях на тэрыторыі Беларусі. Вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на медыцынскім факультэце (у 1921—1922 гг.)[2], у Вышэйшым літаратурна-мастацкім інстытуце імя В. Брусава (з 1922 г.), у 1927 г. скончыў Маскоўскі ўніверсітэт. Пасля вяртання ў Мінск у 1928—1937 гг. быў спачатку сакратаром[2], а з 1930 г. адказным рэдактарам яўрэйскага часопіса «Штэрн» («Зорка»). Старшыня секцыі яўрэйскіх пісьменнікаў СП БССР з часу яе заснавання ў 1934 г. Адзін з шасці сааўтараў «Пісьма беларускага народу вялікаму Сталіну» (1936 г.)[2].

У верасні 1937 года рэпрэсіраваны, ордэр на арышт падпісаў народны камісар унутраных спраў БССР Барыс Берман[2]. Пасля катаванняў згадзіўся з усімі абвінавачваннямі[3]. 28.10.1937 г. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР Ізі Харык быў прыгавораны да вышэйшай меры пакарання (пасяджэнне па яго справе доўжылася 15 мінут). Рэабілітаваны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 13.06.1956 г.

Творчасць

Першыя вершы апублікаваў у 1920 г. (часопіс «Камуністычны свет», Масква). Аўтар зборнікаў паэзіі на ідышы «Трапятанне» (Мінск, 1922), «На зямлі» (Масква, 1926), «Душой і целам» (паэма, 1928), «Вершы і паэмы» (Кіеў, 1930), «Хлеб» (паэма, Харкаў, 1930), «Круглыя тыдні» (1932), «Ад полюса да полюса» (Мінск, 1934), «Наша бадзёрасць» (Кіеў, 1934), «Вершы і паэмы» (1935), «Пяць паэм» (Мінск, 1936), «На чужым балі» (паэма, Мінск, 1936), «Душой і целам» (выбранае, Масква, 1970), «Лірычныя матывы» (Масква, 1994). У 1926 г. у мінскім альманаху «Цайтшрыфт» быў змешчаны нарыс Ізі Харыка «Лейзер Шэйнман — бадхен з Зембіна», прысвечаны дзеду паэта[4] (дзед Лейзер стане і прататыпам галоўнага героя паэмы «На чужым балі», напісанай у 1935 г.). У перакладзе на беларускую выйшлі «Выбраныя творы» (Мінск, 1958), «Выбранае» (Мінск, 1969), на рускую — «Стихи» (1935), «Стихи и поэмы» (Масква, 1958), «От полюса к полюсу» (Масква, 1971). У 1998 г. у Мінску выйшаў зборнік «Отсель кричу в грядущие года…» (пераклады на рускую)[1], у 2008 г. — дзвюхмоўная кніга Ізі Харыка «Туга па чалавеку» на ідышы з паралельнымі перакладамі на беларускую[5].

Перакладаў на ідыш Міхася Чарота, Я. Коласа. Асобныя творы Ізі Харыка перакладалі на беларускую Пятрусь Броўка, Генадзь Бураўкін, Рыгор Бярозкін, Пятро Глебка, Хведар Жычка, Кастусь Кірэенка, Аркадзь Куляшоў, Уладзімір Паўлаў[6], Вольф Рубінчык[7], Ганна Янкута[8] і інш.

Ацэнкі

Максім Танк згадваў у дзённіках:

" ...Перачытаў вершы Ізі Харыка, падораныя калісьці мне яго жонкай Дзінай. Вершы яго вызначаюцца лірычнасцю, змястоўнасцю сярод тагачаснай барабаннай паэзіі. Некаторыя з іх я калісьці перакладаў...
19.XI.1993[9]
"

Памяць

У 1998 г. адна з вуліц вёскі Зембін атрымала імя Ізі Харыка[2].

Зноскі

Літаратура