Канстанцін-Васіль Канстанцінавіч Астрожскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Гл. таксама: clean up з дапамогай AWB
др →‎Памяць: вычытка
Радок 101: Радок 101:
== Памяць ==
== Памяць ==
[[Выява:Ostrozski K..JPG|thumb|left|200px|Памятны крыж побач з Петрапалаўскім саборам]]
[[Выява:Ostrozski K..JPG|thumb|left|200px|Памятны крыж побач з Петрапалаўскім саборам]]
У [[Мінск]]у, побач з [[Петрапалаўскі сабор, Мінск|Петрапалаўскім саборам]], стаіць памятны крыж надпісам: "Да 400-годдзя памяці дабравернага князя Канстанціна Васілія Астрожскага (1506-1608), славутага дзяржаўнага і царкоўнага дзеяча. 13/26 лютага 2008 года"
У [[Мінск]]у, побач з [[Петрапалаўскі сабор, Мінск|Петрапалаўскім саборам]], стаіць памятны крыж надпісам: "Да 400-годдзя памяці дабравернага князя Канстанціна Васілія Астрожскага (1526-1608), славутага дзяржаўнага і царкоўнага дзеяча. 13/26 лютага 2008 года"


== Гл. таксама ==
== Гл. таксама ==

Версія ад 09:40, 7 кастрычніка 2017

Канстанцін (Васіль) Канстанцінавіч Астрожскі
Герб Астрожскіх
Герб Астрожскіх
Сцяг Ваявода кіеўскі
1559 — 1608
Папярэднік Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч
Пераемнік Станіслаў Жалкеўскі
Сцяг староста уладзімірскі
1550 — 1580
1588 — 1608

Нараджэнне 12 лютага 1524(1524-02-12)
Тураў
Смерць 23 лютага 1608(1608-02-23) (84 гады)
Астрог
Месца пахавання
Род Астрожскія
Бацька Канстанцін Іванавіч Астрожскі
Маці Аляксандра Сямёнаўна Слуцкая
Жонка Соф’я з Тарноўскіх[d]
Дзеці Януш Астрожскі[3], Альжбета з Астрожскіх, Кацярына з Астрожскіх, Канстанцін Астрожскі[d][4] і Аляксандр Астрожскі
Веравызнанне праваслаўе
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Канстанцін (Васіль) Канстанцінавіч Астрожскі (15261608) — дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ.

Радавод

Першым вядомым прадстаўніком роду Астрожскіх быў Даніла Астрожскі, які жыў на Валыні ў сяр. 14 ст.. Яго сын Фёдар Данілавіч (2-я пал. 15 ст.), удзельнік Грунвальдскай бітвы і Гусіцкіх войнаў, у канцы жыцця стаў інакам Кіева-Пячэрскай лаўры пад імем Феадосій. За набожнае і падвіжніцкае жыццё яшчэ ў 16 ст. быў прылічаны да святых.

Канстанцін Іванавіч Астрожскі (14601530), вялікі гетман літоўскі, памёр у 1530 у Тураве, а пахаваны ў Успенскім саборы Кіева-Пячэрскай лаўры, дзе ёсць надмагілле з яго выяваю.

Біяграфія

Канстанцін-Васіль Астрожскі (фрагмент карціны кан. 16 ст.)

Нарадзіўся Канстанцін-Васіль Астрожскі ў Тураве, там правёў дзяцінства і юнацтва. Пасля смерці бацькі выхоўваўся маці — Аляксандрай Сямёнаўнай з роду князёў Алелькавічаў. У доме бацькоў князь Канстанцін атрымаў добрую адукацыю і выхаванне ў духу праваслаўя. Дасягнуўшы паўналецця, Канстанцін-Васіль ажаніўся з Сафіяй з Тарноўскіх, галіцкіх магнатаў і графаў. У 27 гадоў ён займаў пасаду старосты ўладзімірскага, у 32 гады стаў кіеўскім ваяводам.

З узростам князь стаў свядомым і глыбока перакананым прыхільнікам праваслаўя, быў сярод тых нямногіх магнатаў. Хоць афіцыйна вышэйшым ктытарам у Кіеўскай мітраполіі лічыўся кароль, на справе Астрожскі быў найбольш значнай асобай сярод міран у справе ўладкавання праваслаўнай царквы. Канстанцінопальскі патрыярх Іерамія II, высока ацэньваючы пабожныя памкненні князя ў адносінах да Царквы, у сваіх граматах называў яго захавальнікам і паборнікам ладу ў Царкве на ўсіх паўднёва-заходніх землях Вялікага княства Літоўскага. У сваіх уладаннях Астрожскі заснаваў больш чым 600 цэркваў і 20 манастыроў, пры многіх з іх дзейнічалі шпіталі і школы.

Князь К. К. Астрожскі быў найбольш аўтарытэтным сярод абаронцаў Праваслаўнай царквы ва ўмовах падрыхтоўкі і заключэння Берасцейскай уніі. Пра сваю нязгоду з афіцыйнай палітыкай Рэчы Паспалітай ён неаднойчы заяўляў на сейме Польска-Літоўскай дзяржавы, звяртаўся з пасланнямі да караля, жыхароў Рэчы Паспалітай, да праваслаўных епіскапаў. Ён быў арганізатарам і актыўным удзельнікам праваслаўнага сабора 1596 г., які праходзіў у Брэсце адначасова з уніяцкім пад кіраўніцтвам Нікіфара Кантакузіна – пасланніка Канстанцінопальскага патрыярха. Пасля падпісання уніі князь працягваў барацьбу ў абарону правоў праваслаўных.

Памяць

Памятны крыж побач з Петрапалаўскім саборам

У Мінску, побач з Петрапалаўскім саборам, стаіць памятны крыж надпісам: "Да 400-годдзя памяці дабравернага князя Канстанціна Васілія Астрожскага (1526-1608), славутага дзяржаўнага і царкоўнага дзеяча. 13/26 лютага 2008 года"

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

  • Ульяновський Василь. Князь Василь-Костянтин Острозький: iсторичний портрет у галереї предкiв та нащадкiв. — Київ: ВД «Простiр», 2012. — 1370 с.: 40 іл.