Альгерд Абуховіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
New page: '''Альгерд-Якуб Рышардавіч АБУХОВІЧ''' [25.07(06.08).1840, в. Калацічы Бабруйскага пав. (цяпер Глускі р-н Магілёўс...
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 6: Радок 6:
Родчанка Р. Альгерд Абуховіч-Бандынэлі: Нарыс жыцця і творчасці. Мн., 1984;
Родчанка Р. Альгерд Абуховіч-Бандынэлі: Нарыс жыцця і творчасці. Мн., 1984;
Гарэцкі М. Альгерд Абуховіч // Гарэцкі М. Гісторыя беларускай літаратуры. Вільня, 1920;
Гарэцкі М. Альгерд Абуховіч // Гарэцкі М. Гісторыя беларускай літаратуры. Вільня, 1920;

[[Category:Альгерд]]

Версія ад 22:32, 25 сакавіка 2007

Альгерд-Якуб Рышардавіч АБУХОВІЧ [25.07(06.08).1840, в. Калацічы Бабруйскага пав. (цяпер Глускі р-н Магілёўскай вобл.) - 10(22).8.1898, Слуцк], беларускі паэт, перакладчык. З шляхецкай сям'і, звязанай па жаночай лініі з італьянскім графскім родам Бандынэлі, што выявілася ў псеўд.: Граф Бандынэлі; Olgerd gr. Bandinelli.

У 1852-1854 вучыўся ў Слуцкай кальвініскай гімназіі. Пазней, у час падарожжаў па Еўропе, калі А. жыў у Жэневе, узмацнілася яго цікавасць да кальвінізму. А. адзін з пачынальнікаў жанру байкі ў белеларускай літаратуры. Пісаў у рэчышчы крытычнага рэалізму, перакладаў на беларускую мову творы польскай, рускай і заходнееўрапейскіх літаратур. Пры жыцці не меў магчымасці друкавацца, таму да нас дайшла толькі невялікая частка яго твораў. Напісаў свае мемуары надрукаваныя ў газеце “Гоман” ў 1916. Вёў дыскусію з Ф. Багушэвічам аб пурызме і дыялектнай аснове беларускай мовы. Удзельнічаў у паўстанні 1863-1864 гг., быў сасланы ў Сібір. Па вяртанні хацеў раздаць сваю зямлю сялянам, з-за апазіцыі сям'і пакінуў маёнтак і пасяліўся ў Слуцку заняўшыся рэпетытарствам. У Слуцку вакол яго сабралася творчая моладзь, будучыя ўдзельнікі незалежніцкага руху, у т.л. Язэп Дыла і Пётр Карповіч.

Літаратура

Родчанка Р. Альгерд Абуховіч-Бандынэлі: Нарыс жыцця і творчасці. Мн., 1984; Гарэцкі М. Альгерд Абуховіч // Гарэцкі М. Гісторыя беларускай літаратуры. Вільня, 1920;