Зорнае неба: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пачата
(Няма розніцы)

Версія ад 22:04, 5 красавіка 2007

ЗОРНАЕ НЕБА, сукупнасць свяцілаў, бачных на начным небе. У ясную ноч, калі няма Месяца, чалавек з добрым зрокам можа ўбачыць простым вокам каля 2,5 тыс. зорак да 6-й зорнай велічыні, з іх большасць размешчана паблізу палосы Млечнага Шляху. Усяго ў абодвух паўшар'ях зорнага неба налічваецца каля 6 тыс. зорак да 6-й зорнай велічыні (Гл. таксама: Зорныя каталогі). Пры інструментальных назіраннях колькасць бачных зорак хутка расце, сягаючы, напр., 32 млн. зорак да 15-й зорнай велічыні. Таксама ў лік аб'ектаў зорнага неба, частку з якіх можна назіраць і простым вокам, уваходзяць зорныя скопішчы, зорныя асацыяцыі, галактычныя туманнасці, галактыкі, квазары, скопішчы галактык, планеты, спадарожнікі планет, малыя планеты, каметы, метэоры.

Само начное неба таксама свеціцца з прычын атамных працэсаў у іанасферы.

Выгляд начнога зорнага неба бесперапынна мяняецца з прычыны сутачнага вярчэння Зямлі вакол сваёй восі, гадавога руху Зямлі вакол Сонца, уласнага руху целаў Сонечнай сістэмы. Дзеля зручнасці арыентацыі зорнае неба падзелена на сузор'і.