Сукрэ: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: ug:سۇكرې
др робат Дадаем: be-x-old:Сукрэ
Радок 51: Радок 51:


[[ay:Sukri]]
[[ay:Sukri]]
[[be-x-old:Сукрэ]]
[[bg:Сукре]]
[[bg:Сукре]]
[[br:Sucre]]
[[br:Sucre]]

Версія ад 21:34, 3 мая 2009

Сýкрэ (ісп. Sucre), горад, канстытуцыйная сталіца Балівіі, месцазнаходжанне Вярхоўнага суда (Corte Suprema de Justicia). Адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Чукісака. 247 тыс. жыхароў (2005). У розныя часы называўся яшчэ і Чаркас, Ла-Плата і Чукісака, за што атрымаў мянушку «горад чатырох імён».

Гісторыя

Заснаваны ў 1538 іспанскім канкістадорам Педро дэ Ансурэсам. У 1559 іспанскі кароль Філіп ІІ заснаваў Audiencia de Charcas у Ла-Плаце з паўнамоцтвамі кіраваня тэрыторыяй, што ахоплівае цяперашнія Парагвай, паўднёваўсходнюю частку Перу, паўночныя часткі Чылі і Аргентыны і большую частку Балівіі, – пачатак перыяду выканання горадам сталічных функцый.

У 1601 заснаваны францысканскі манастыр Рэкалета, у 1609 у горадзе створана архіепіскапства. У 1624 заснаваны універсітэт Сан-Францыска-дэ-Хаўер.

Горад быў адміністрацыйным, юрыдычным, культурным і рэлігійным цэнтрам рэгіёна да пачатку 19 ст. У 1839 стаў сталіцай незалежнай Балівіі і быў перайменаваны ў гонар аднаго з кіраўнікоў вайны іспанскіх калоній у Паўднёвай Амерыцы за незалежнасць генерала А.Х.Сукрэ.

У выніку эканамічная заняпаду, выкліканага заняпадам сярэбраных шахт, органы дзяржаўнага кіравання перамясціліся ў Ла-Пас, да больш ажыўленага рэгіёну краіны.

У 1991 Сукрэ ўключаны ЮНЕСКО ў Спіс сусветнай спадчыны. Адзін з асноўных турыстычных цэнтраў Балівіі.


Прыродныя ўмовы

Знаходзіцца ў Цэнтральных Андах, на вышыні каля 2800 м.


Насельніцтва

Эканоміка

Транспарт

Архітэктура

Тыповая забудова іспанскага каланіяльнага горада. За вялікую колькасць у цэнтры горада будынкаў з белага каменя нефармальна называецца «белым горадам» (la ciudad blanca).


Культурны ўплыў

Штогод у сакавіку адбываецца сусветна вядомы фестываль «Pujllay».

Спасылкі