Тарпеда (стадыён, Жодзіна): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
др Заменены растравы малюнак на малюнак у фармаце SVG.
(Няма розніцы)

Версія ад 17:29, 8 кастрычніка 2017

Стадыён «Тарпеда»
Месцазнаходжанне Сцяг Беларусі Беларусь,
Герб Жодзіна Жодзіна, вул. Дзеравянка, 5
Адкрыты 1969
Рэканструяваны 2013
Уладальнік БелАЗ
Хатняя каманда «Тарпеда-БелАЗ»
Умяшчальнасць 6 524 месца
Памеры поля 105×68
Пакрыццё натуральнае з падагрэвам
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стадыён «Тарпеда» — шматфункцыянальны стадыён, размешчаны ў Жодзіна, Беларусь. З'яўляецца хатнім стадыёнам футбольнага клуба «Тарпеда-БелАЗ». Стадыён разлічаны на 6 524 чалавекі.

Гісторыя

Ідэя будаўніцтва стадыёна ўзнікла ў 1965 годзе, і неўзабаве на месцы сённешняга стадыёна пачаліся працы. У лістападзе 1969 года стадыён «Тарпеда» афіцыйна ўступіў у строй. На месцы цяперашняй Заходняй трыбуны былі ўзведзены месцы для 5 000 гледачоў. З самага адкрыцця стадыён стаў хатняй арэнай мясцовай каманды «Ракета» (пазней «Тарпеда»).

У 2005 годзе пачалася маштабная рэканструкцыя стадыёна, якая праходзіла ў некалькі этапаў і скончылася ў 2013. З'явілася Усходняя трыбуна, над Заходняй быў узведзены дах — агулам умяшчальнасць стала складаць 6 524 чалавекі. У 2013 годзе былі ўсталяваны электроннае табло, асвятляльныя мачты, якія дазволілі праводзіць матчы ўвечары. Таксама былі пакладзены сучасныя бегавыя дарожкі. Каля стадыёна з'явілася трэніровачнае поле са штучным пакрыццём і трыбунамі, разлічанымі на 500 гледачоў.

Пасля закрыцця мінскага стадыёна «Дынама» ў снежні 2012 года жодзінскі стадыён стаў адным з галоўных у Беларусі. У маі 2013 года на ім адбыўся фінал Кубка Беларусі 2012/13, у якім футбольны клуб «Мінск» па пенальці перамог мінскае «Дынама». Таксама ў 2013 годзе на стадыёне былі праведзены некалькі матчаў нацыянальнай зборнай Беларусі.

Спасылкі