Альгерд Ціханавіч Краўцоў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др New page: '''Альгерд Ціханавіч КРАЎЦОЎ''' [06.07.1912 - 12.12.1993], беларус, герой Савецкага саюзу. Нарадзіўся ў в. Забалацце...
 
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 3: Радок 3:
Нарадзіўся ў в. Забалацце (зараз Буда-Кашалёўскі раён Гомельская вобласць) у сям'і селяніна. Вучыўся ў Ленінградскім ветэрынарным інстытуце. У Чырвонай арміі з 1936 у Ленінградскім ваенна-інжынерным вучылішчы, якое скончыў у 1938. Удзельнік Другой Сусветнай вайны з 1941. У камуністычнай партыі з 1941. З 1942 на Паўднёва-Заходнім, Сталінградскім, Данскім, Варонежскім і 1-м Украінскім франтах. У 1944 маёр - камандзір 15-га асобнага матарызаванага пантонна-маставога батальёна (6-я пантонна-маставая брыгада, 3-я гвардзейская, танкавая армія, 1-ы Украінскі фронт).

Званне героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля "Залатая зорка" (№ 6876) прысвоена 10 красавіка 1945 за адвагу і мужнасць выяўленыя пры фарсіраванні р. Вісла.
Званне героя Савецкага cаюзe з уручэннем ордэна Леніна і медаля "Залатая зорка" (№ 6876) прысвоена 10 красавіка 1945 за адвагу і мужнасць выяўленыя пры фарсіраванні р. Вісла.

Маёр К. у ноч на 31 ліпеня 1944 пад варожым агнём арганізаваў пераправу танкаў і артылерыі праз р. Вісла ў раёне горада Барануў-Сандамерскі (Польшча). Батальён на чале з К. адбіў контратакі праціўніка і, захапіўшы пануючыя вышыні, утрымаў плацдарм да падыходу падмацаванняў. Акрамя таго, наводзіў пераправы для войскаў пад агнём праціўніка на рэках Дон, Северскі Данец, Днепр, Паўднёвы Буг, Одэр, Шпрэе, Эльба.

Версія ад 16:24, 25 сакавіка 2007

Альгерд Ціханавіч КРАЎЦОЎ [06.07.1912 - 12.12.1993], беларус, герой Савецкага саюзу.

Нарадзіўся ў в. Забалацце (зараз Буда-Кашалёўскі раён Гомельская вобласць) у сям'і селяніна. Вучыўся ў Ленінградскім ветэрынарным інстытуце. У Чырвонай арміі з 1936 у Ленінградскім ваенна-інжынерным вучылішчы, якое скончыў у 1938. Удзельнік Другой Сусветнай вайны з 1941. У камуністычнай партыі з 1941. З 1942 на Паўднёва-Заходнім, Сталінградскім, Данскім, Варонежскім і 1-м Украінскім франтах. У 1944 маёр - камандзір 15-га асобнага матарызаванага пантонна-маставога батальёна (6-я пантонна-маставая брыгада, 3-я гвардзейская, танкавая армія, 1-ы Украінскі фронт).

Званне героя Савецкага cаюзe з уручэннем ордэна Леніна і медаля "Залатая зорка" (№ 6876) прысвоена 10 красавіка 1945 за адвагу і мужнасць выяўленыя пры фарсіраванні р. Вісла.

Маёр К. у ноч на 31 ліпеня 1944 пад варожым агнём арганізаваў пераправу танкаў і артылерыі праз р. Вісла ў раёне горада Барануў-Сандамерскі (Польшча). Батальён на чале з К. адбіў контратакі праціўніка і, захапіўшы пануючыя вышыні, утрымаў плацдарм да падыходу падмацаванняў. Акрамя таго, наводзіў пераправы для войскаў пад агнём праціўніка на рэках Дон, Северскі Данец, Днепр, Паўднёвы Буг, Одэр, Шпрэе, Эльба.

Узнагароджаны ордэнамі: 2-мя Леніна, 2-мя Чырвонага сцяга, Кутузава III ступені, 2-мя Айчыннай вайны I ступені і адным - II ступені, 2-мя Чырвонай зоркі, медалём "За баявыя заслугі". Ганаровы грамадзянін гарадоў Чарнаўцы (Украіна) і Свішкаў (Балгарыя). На доме ў Растове-на-Доне, дзе ён жыў, усталяваная мемарыяльная дошка.

Пасля вайны працягваў службу ў Савецкай арміі, палкоўнік. У 1950 скончыў Ваенную акадэмію ім. М.В.Фрунзе. Быў вайсковым дараднікам у Венгрыі. З 1961 у адстаўцы. У перыяд з 1965 па 1967 працаваў у Растоўскім ВКІВ. Памёр 12 снежня 1993. Пахаваны ў Растове-на-Доне.

Літаратура

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь. Т.1. М.: Воениз. 1987.