Святаслаў Усяславіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 9: Радок 9:
{{Род Ізяславічаў Полацкіх}}
{{Род Ізяславічаў Полацкіх}}


[[Катэгорыя:Князі полацкія]]
[[Катэгорыя:Князі Полацкай зямлі]]
[[Катэгорыя:Князі віцебскія]]
[[Катэгорыя:Князі віцебскія]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Асобы]]

Версія ад 19:37, 6 мая 2009

Шаблон:Вызнч (1050-я — пасля 1130), князь віцебскі (1101-1129).

Тое, што Святаслаў трымаў па бацьку Віцебскі ўдзел, з'яўляецца слушным меркаваннем А. Прэснякова і Т. Васілеўскага , зыходзячы з таго, што нашчадкі Святаслава трымалі гэтае княства пазней[1][2]. Гэтаму пярэчаць Л. Аляксееў і А. Рапаў, быцца ў першай палове 12 ст. Віцебскае княства ўваходзіла ў склад Смаленскай зямлі[3][4], але ў крыніцах няма ніякага пацверджання гэтае думкі. Наадварот, пазней (2-ая пал. 12 ст.) нашчадкі Святаслава аддавалі Віцебск смаленскім князям наўзамен іх патрымкі сваіх прэтэнзій на полацкі сталец. Сведчанняў пра дзейнасць Святаслава амаль не захавалася, верагодна ён падтрымліваў антыкіеўскую палітыку іншых Ізяславічаў, таму разам з іншымі полацкімі князямі ў 1130 быў высланы ў Візантыю, дзе верагодна і памёр. Гледзячы па спісе высланых князёў, быў малодшым сынам Усяслава Полацкага. У Кукенойсе знойдзена пячатка Святаслава.

Існуе неверагодная версія, якая пайшла ад часоў беларускага Адраджэння (кан. 19 - пач. 20 ст.), быццам жонкай Святаслава была Сафія -- дачка Канстанціна IХ Манамаха. Але такая дачка Канстанціна IХ наогул невядомая з крыніц і сам імператар памёр у 1055. Вытокі версіі ў неўважлівым чытанні паведамленя Тацішчава быцца Васілька Святаславіч быў унукам Манамаха -- Тацішчаў меў на ўвазе Уладзіміра Манамаха -- самаго ўнука Канстанціна IХ па маці. Паведамленне Тацішчава таксама не пацверджана ніякімі крыніцамі, але меркаванне, што Святаслаў быў у шлюбе з дачкой Уладзіміра Усеваладавіча «Манамаха» -- Сафіяй, прымаецца многімі навукоўцамі з розных прычын і лічыцца верагодным. Існуе яшчэ адна неверагодная версія, як развіццё першай, што жонка Святаслава была невядомай з крыніц дачкой Іаана II Комніна. Такое тэарэтычна магчыма, але толькі дапусціўшы, што гэта быў ужо не першы шлюб Святаслава і адбыўся пасля 1130 году, калі 70-гадовым Святаслаў быў выгнанні ў Візантыі, а вядомыя дзеці Святаслава былі ад першага (першых) шлюбаў, што ў сваю чаргу супярэчыць паведамленню Тацішва.[5]

Зноскі

  1. Пресняков A.E. Княжое право в Древней Руси. -Петроград, 1909. -326 с. С. 118
  2. Wasilewski T. L. Alekseev. Polockaja Ziemlja // Kwartalnik Historii Kultury Materialnej. -R. 16. — N 2. — Warszawa. — 1968. S. 337
  3. Алексеев Л.В. Полоцкая земля // Древнерусские княжества X-XIII вв. -М., -1975. С. 230-232.
  4. Рапов О.М. Княжеские владения на Руси в Х — первой половине XIII в. — М., 1977. — 261 с. С. 56.
  5. Літопис Руський / Переклад і комент. Л.Махновець. — К., 1989. — 590 с. С. 185.