Карпентарыя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Artsiom91 перайменаваў старонку Заліў Карпентарыя у Карпентарыя па-над перасылкай
Няма тлумачэння праўкі
Радок 17: Радок 17:
== Літаратура ==
== Літаратура ==
* {{Крыніцы/БелЭн|8}}
* {{Крыніцы/БелЭн|8}}

{{Без карткі|Заліў}}


[[Катэгорыя:Залівы Аўстраліі]]
[[Катэгорыя:Залівы Аўстраліі]]
[[Катэгорыя:Залівы Ціхага акіяна]]
[[Катэгорыя:Залівы Ціхага акіяна]]
[[Катэгорыя:Арафурскае мора]]
[[Катэгорыя:Арафурскае мора]]

{{DEFAULTSORT:Карпентарыя}}

Версія ад 11:56, 9 кастрычніка 2017

Месцазнаходжанне заліва Карпентарыя

Карпента́рыя (англ.: Gulf of Carpentaria) — заліў Арафурскага мора на поўначы Аўстраліі. Абмежаваны паўастравамі Арнем-Ленд (на захадзе) і Кейп-Ёрк (на усходзе). Заходзіць у мацерык на 600 км.

Заліў адносна мелкаводны (максімальная глыбіня — 69 м). Сярэднямесячная тэмпература вады на паверхні ў большай частцы Карпентарыі ўзімку 23-25 °C, летам 29 °C. Салёнасць 34,8 праміле.

Велічыня прыліваў да 3,2 м. Прылівы няправільныя паўсутачныя. У берагоў моцныя прыліва-адліўныя цячэнні.

У заліве размешчаны астравы Уэлслі, Грут-Айленд і Бікертан. У заліў упадае рака Фліндэрс.

У заліве назіраецца рэдкая метэаралагічная з'ява Ранішняя глорыя.

Гісторыя

Заліў на галандскай карце 1859 года

З заліва Карпентарыя пачалося даследаванне еўрапейцамі Аўстраліі. Першае пэўнае паведамленне пра назіранне еўрапейцамі аўстралійскай тэрыторыі адносіцца да 1606 года, калі экспедыцыя галандца Вілема Янсана на караблі «Дзёйфкен» даследавала заліў Карпентарыя і высадзілася на бераг на паўвостраве Кейп-Ёрк. Праз 17 гадоў у 1623 экспедыцыя Яна Карстэнса і Віля ван Колстэра на караблях «Пера» і «Арнем», ідучы ад Новай Гвінеі на поўдзень, зайшла ў вялікі заліў, бераг якога быў імі агледжаны пры пошуку прыдатнай для піцця вады. Па імі аднаго з гэтых караблёў атрымаў сваю назву паўвостраў Арнем-Лэнд, заліў тады ж атрымаў назву Карпентарыя ў гонар Пітэра дэ Карпенцье. Карстэнс ахарактарызаваў гэты плоскі і нізінны бераг як «самы бясплодны на Зямлі», а яго жахароў як «самых бедных і жаласных людзей». У 1802 годзе англійскі мараплавец Мэцью Фліндэрс абследаваў усходняе і паўночнае ўзбярэжжа Аўстраліі і зрабіў здымкі заліва.

Літаратура