Ігнат Яўхімавіч Грынявіцкі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Біяграфія: - спасылка на новую старонку гімназіі.
→‎Біяграфія: дадаў пра бацьку Грынявіцкага
Радок 27: Радок 27:

== Біяграфія ==
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сям'і дробнамаёнткавага шляхціча-каталiка польскага паходжання. Сярэднюю адукацыю атрымаў у [[Беластоцкая гімназія|Беластоцкай гімназіі]]. Студэнтам Пецярбурскага тэхналагічнага інстытута ([[1875]]—[[1880]]) удзельнічаў у польска-беларускіх і расійскіх рэвалюцыйных гуртках, вёў прапаганду сярод рабочых, збіраў грошы палітычным вязням, фабрыкаваў пашпарты рэвалюцыянерам. З [[1879]] года сябра партыі «Народная воля». Адзін з заснавальнікаў яе беларускай фракцыі, нацыянальная праграма якой надрукавана ў [[1884]] годзе ў часопісе [[Гоман, 1884|«Гоман»]] (№ 2).
Нарадзіўся ў сям'і дробнамаёнткавага шляхціча-каталiка Яўхіма Грынявіцкага герба Прагоня. Сярэднюю адукацыю атрымаў у [[Беластоцкая гімназія|Беластоцкай гімназіі]]. Студэнтам Пецярбурскага тэхналагічнага інстытута ([[1875]]—[[1880]]) удзельнічаў у польска-беларускіх і расійскіх рэвалюцыйных гуртках, вёў прапаганду сярод рабочых, збіраў грошы палітычным вязням, фабрыкаваў пашпарты рэвалюцыянерам. З [[1879]] года сябра партыі «Народная воля». Адзін з заснавальнікаў яе беларускай фракцыі, нацыянальная праграма якой надрукавана ў [[1884]] годзе ў часопісе [[Гоман, 1884|«Гоман»]] (№ 2).

У маі [[1880]] года Грынявіцкі пакідае інстытут і, перайшоўшы на нелегальнае становішча, ператвараецца ў віленскага мешчаніна Ельнікава. Разам з А. І. Жалябавым, С. Л. Пяроўскай і іншымі ўваходзіць у цэнтральны нарадавольскі гурток прапагандыстаў. Адзін са стваральнікаў, аўтараў і наборшчыкаў нарадавольскай «Рабочей газеты», уключыў у выданне газеты земляка [[Антон Сцяпанавіч Барэйша|А. С. Барэйшу]]. Уваходзіў у групу, якая ўсю зіму [[1880]]—[[1881]] гадоў сачыла за выездамі цара. [[26 лютага]] [[1881]] года на кватэры Грынявіцкага адбыўся сход арганізатараў замаху на расійскага цара [[Аляксандр II, імператар расійскі|Аляксандра II]]. Грынявіцкі стаў адным з 4 выканаўцаў, якім «Народная воля» даручыла тэрарыстычную аперацыю. У сваім запавеце напісаў: «''Аляксандр II павінен памерці. Ён памрэ, а разам з ім памрэм і мы, яго ворагі, яго забойцы… Гісторыя сведчыць, што раскошнае дрэва свабоды вымагае чалавечых ахвяраў…''»

Версія ад 20:14, 15 кастрычніка 2017

Ігнат Яўхімавіч Грынявіцкі
Прагоня[d]
Прагоня[d]
Род дзейнасці палітык, тэрарыст
Дата нараджэння 1856(1856)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 (13) сакавіка 1881(1881-03-13)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Член у
Бітвы/войны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ігнат Яўхімавіч ГРЫНЯВІЦКІ (жнівень 1855, паводле інш. звестак восень 1856, в. Калінаўка, цяпер Клічаўскага раёна — 1 сакавіка 1881) — рэвалюцыянер-нарадаволец, тэрарыст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і дробнамаёнткавага шляхціча-каталiка Яўхіма Грынявіцкага герба Прагоня. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Беластоцкай гімназіі. Студэнтам Пецярбурскага тэхналагічнага інстытута (18751880) удзельнічаў у польска-беларускіх і расійскіх рэвалюцыйных гуртках, вёў прапаганду сярод рабочых, збіраў грошы палітычным вязням, фабрыкаваў пашпарты рэвалюцыянерам. З 1879 года сябра партыі «Народная воля». Адзін з заснавальнікаў яе беларускай фракцыі, нацыянальная праграма якой надрукавана ў 1884 годзе ў часопісе «Гоман» (№ 2).

У маі 1880 года Грынявіцкі пакідае інстытут і, перайшоўшы на нелегальнае становішча, ператвараецца ў віленскага мешчаніна Ельнікава. Разам з А. І. Жалябавым, С. Л. Пяроўскай і іншымі ўваходзіць у цэнтральны нарадавольскі гурток прапагандыстаў. Адзін са стваральнікаў, аўтараў і наборшчыкаў нарадавольскай «Рабочей газеты», уключыў у выданне газеты земляка А. С. Барэйшу. Уваходзіў у групу, якая ўсю зіму 18801881 гадоў сачыла за выездамі цара. 26 лютага 1881 года на кватэры Грынявіцкага адбыўся сход арганізатараў замаху на расійскага цара Аляксандра II. Грынявіцкі стаў адным з 4 выканаўцаў, якім «Народная воля» даручыла тэрарыстычную аперацыю. У сваім запавеце напісаў: «Аляксандр II павінен памерці. Ён памрэ, а разам з ім памрэм і мы, яго ворагі, яго забойцы… Гісторыя сведчыць, што раскошнае дрэва свабоды вымагае чалавечых ахвяраў…»

1 сакавіка 1881 года бомбай, якую кінуў Ігнат Грынявіцкі, забіты цар Аляксандр II, а Грынявіцкі смяротна паранены.

Адрасы ў Санкт-Пецярбургу

  • Першая палова студзеня — 1 сакавіка 1881 года — Прыбытковы дом — Сімбірская вуліца, 59 (цяпер вул. Камсамола, в 49).

Зноскі

Літаратура

  • Беларуская Энцыклапедыя ў 18 тамах. Т.5., Мн. «Беларуская энцыклапедыя», 1997, С.484
  • Уладзімір Арлоў, Прысуд выканаў невядомы: Ігнат Грынявіцкі. Мн., 1992

Спасылкі