Брэсцкі (спартыўны комплекс): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычны перанос катэгорыі
Радок 42: Радок 42:
[[Катэгорыя:Футбольныя стадыёны Беларусі|Брэсцкі]]
[[Катэгорыя:Футбольныя стадыёны Беларусі|Брэсцкі]]
[[Катэгорыя:Спартыўныя збудаванні Брэста]]
[[Катэгорыя:Спартыўныя збудаванні Брэста]]
[[Катэгорыя:Вуліца Гогаля, Брэст]]
[[Катэгорыя:Вуліца Гогаля (Брэст)]]

Версія ад 19:44, 16 кастрычніка 2017

Абласны cпартыўны комплекс «Брэсцкі»
Былыя назвы імя Юзафа Пілсудскага (1937—1939)
«Спартак» (1939—1972)
«Дынама» (1972—1999)
Месцазнаходжанне Сцяг Беларусі Беларусь,
Герб Брэста Брэст,
вуліца Гогаля, 9
Пабудаваны 1937
Рэканструяваны 2006
Архітэктар Яўген Пятровіч Крапіўны і Ю. Мартынаў[d]
Хатняя каманда «Дынама-Брэст»
Умяшчальнасць 10 169 месцаў
Памеры поля 105×68
Пакрыццё натуральнае без падагрэва
Сайт oskbrest.by
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Абласны cпартыўны комплекс «Брэсцкі» — шматфункцыянальны комплекс у Брэсце, Беларусь. Размешчаны па адрасе вуліца Гогаля, 9. З'яўляецца хатнім стадыёнам футбольнага клуба «Дынама-Брэст». Стадыён разлічаны на 10 169 чалавек.

Гісторыя

Першы стадыён на месцы цяперашняга спарткомплексу быў пабудаваны ў 1937 годзе, яшчэ калі Брэст знаходзіўся ў складзе Польскай Рэспублікі. Першапачаткова стадыён меў 8 000 месцаў і быў прызначаны для мэт гарнізона Брэсцкай крэпасці.

У 1939 годзе Брэст увайшоў у склад СССР, і стадыён быў перададзены спартыўнаму таварыству «Спартак». Падчас Вялікай Айчыннай вайны стадыён выкарыстоўваўся ў якасці стаянкі бранетэхнікі. Пасля вайны стадыён вярнуўся да сваіх асноўных функцый. У 1972 стадыён быў перададзены таварыству «Дынама».

У 1996 годзе пачалася капітальная рэканструкцыя стадыёна. Рэканструкцыя праводзілася паступова, і футбольнае «Дынама» працягвала гуляць на хатнім стадыёне, таксама падчас рэканструкцыі праводзіліся і лёгкаатлетычныя спаборніцтвы. Частка гледачоў пры гэтым размяшалася на часовых трыбунах. У 1999 годзе ў эксплуатацыю былі здадзены: футбольнае поле, 3 трыбуны, лёгкаатлетычнае ядро. Новыя аб'екты былі прыняты ў камунальную ўласнасць, на іх базе быў створаны абласны спартыўны комплекс «Брэсцкі».

У 2006 годзе пабудавана асноўная крытая Заходняя трыбуна, у выніку чаго ўмяшчальнасць узрасла з 2311 да 10169 месцаў[1].

У 2007 годзе на спорткомплексе брэсцкае «Дынама» прымала латвійскі «Металург» у Лізе Еўропы. 10 кастрычніка 2009 года стадыён прымаў першы ў сваёй гісторыі матч нацыянальнай зборнай Беларусі, у якім гаспадары перамаглі ў Казахстана з лікам 4:0. У 2013 годзе свой хатні матч Лігі Еўропы супраць «Трабзанспора» на брэсцкім стадыёне праводзіла мінскае «Дынама».

Зноскі

Спасылкі