Помнік Міхаілу Фрунзэ (Мінск): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др CzechoBot перанёс старонку Помнік Міхаілу Фрунзэ, Мінск у Помнік Міхаілу Фрунзэ (Мінск): робат перанёс старонку |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др аўтаматычны перанос катэгорыі |
||
Радок 10: | Радок 10: | ||
[[Катэгорыя:Помнікі Мінска]] |
[[Катэгорыя:Помнікі Мінска]] |
||
[[Катэгорыя:Фрунзенскі раён |
[[Катэгорыя:Фрунзенскі раён (Мінск)]] |
||
[[Катэгорыя:Кальварыя]] |
[[Катэгорыя:Кальварыя]] |
||
[[Катэгорыя:Міхаіл Фрунзэ]] |
[[Катэгорыя:Міхаіл Фрунзэ]] |
Версія ад 19:59, 16 кастрычніка 2017
Помнік Міхаілу Васiльевічу Фрунзэ — помнік у Мінску, размешчаны ў Кальварыйскім скверы, каля будынка Фрунзенскага райвыканкома. Прысвечаны рэвалюцыянеру, аднаму з кіраўнікоў барацьбы за Савецкую ўладу на Беларусі, савецкаму партыйнаму дзяржаўнаму і ваеннаму дзеячу М. В. Фрунзэ. Помнік пастаўлены ў 1975 г., яго аўтарамі сталі скульптар Г. Мурамцаў і архітэктар А. Жалдакоў.
Апісанне
Помнік уяўляе сабой пагрудны бюст рэвалюцыянера вышынёй 1,25 м, устаноўлены па прамавугольным бетонным пастаменце вышынёй 2,25 м, абліцаваным шэрымі гранітнымі плітамі. Характарыстыка вобраза дасягаецца дакладным партрэтным падабенствам і дэталёвай прапрацоўкай рыс твару. На пастаменце факсіміле М. В. Фрунзэ. Уздоўж пляцоўкі, на якой устаноўлены помнік, дэкаратыўныя насаджэнні, газоны, акаймаваныя бардзюрам з бутавых камянёў.
Літаратура
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].