Каралёва Слабада 2: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д.
д.
Радок 82: Радок 82:


== Спасылкі ==
== Спасылкі ==
<div class="reflist4" style="height: 300px; overflow: auto; padding: 3px" >{{reflist|2}}</div>
<div class="reflist4" style="height: 200px; overflow: auto; padding: 3px" >{{reflist|2}}</div>


== Гл. таксама ==
== Гл. таксама ==

Версія ад 22:10, 13 мая 2009

Каралёва Слабада-2
Краіна
Статус
у Краснаўскім сельсавеце,
Светлагорскі раён
Рэгіён
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Герб г. Казімір Казімір, Каралеўская Слабодка,
Казіміраўская Слабада
Афіцыйная мова
Насельніцтва
132 чалавекі (2005)
Нацыянальны склад
Канфесійны склад
Хрысціянскі крыж хрысціянеправаслаўныя,
у т. л. стараабраднікі
Часавы пояс
Тэлефонны код
Паштовы індэкс
Аўтамабільны код
3
Каралёва Слабада-2 на карце Беларусі ±
Каралёва Слабада 2 (Беларусь)
Каралёва Слабада 2
Каралёва Слабада 2 (Гомельская вобласць)
Каралёва Слабада 2

Шаблон:Вызн[1], Шаблон:Вызн2[2]вёска ў Краснаўскім сельсавеце Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Размешчана на паўночным захадзе раёна, на р. Бярэзіна, у 2-х км ад шашы БабруйскПарычы. 5 км ад в. Краснаўка, 14 км ад г. п. Парычы, 39 км ад г. Светлагорска; 22 км ад г. Бабруйска Магілёўскай вобласці.[3]

Гісторыя

Па назве можна меркаваць, што пасяленне заснавана ў 1617 ст. на землях караля Рэчы Паспалітай (выснова кандыдата філалагічных навук А. Ф. Рогалева, г. Гомель).[4] Паводле даследванняў доктара гістарычных навук С. Я. Рассадзіна (г. Мінск), в. Каралеўская Слабада ўзнікла на месцы г. Казімір, які быў утвораны ў 1643 г. з в. Слабада Бабруйскага староства Рэчыцкага павету Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ), Рэч Паспалітая.[5] У некаторых дакументах Казімір, які існаваў да 1655, таксама пададзены пад назвай Каралеўская Слабада.

Спрэчныя звесткі. Ёсць меркаванне, што Каралеўская Слабада, магчыма, колісь называлася Бярэзінскае Сяло,[6] якое разам са Стрэшынам у 1399 г. вялікі князь Вітаўт перадаў віленскаму капітулу[7] (рада святароў кафедральнага касцёла св. Станіслава). У самой грамаце князя Вітаўта ад 03.04.1399 "сяло" не згадваецца, а гаворыцца: "дали есмо землю... на имя Березынская, къ Стрешину".[8]

У крыніцах 1819 ст. сустракаюцца таксама найменні Каралеўская Слабодка, Казіміраўская Слабада. У рашэнні Сейму Рэчы Паспалітай 01.02.1717 Каралеўская Слабодка названая сярод уладанняў Рэчыцкага павету, якія ўносілі гіберну ("зімовы хлеб", падатак для ўтрымання войска) на конную харугву надворнага падскарбія ВКЛ (з 1713Язэп Францішак Сапега). Вёска ўносіла 110 злотых.[9] З 01.07.1736 маёнтак Казіміраўская Слабада — ва ўладанні мужа і жонкі Садоўскіх, якія атрымалі яго ў цэсію ад Пятра Глушынскага.[10]

З 22.07.1793, у выніку ІІ-га падзелу Рэчы Паспалітай — у Расійскай Імперыі, у Бабруйскім павеце Мінскай губерні. У рэвізскай казцы (спісе сялян) 1795 г. вёска названая як Казіміраўская Слабада, а ў дадатку да дакумента — Каралеўская Слабада; у рэвізскіх казках 1811 і 1834 г. — Казіміраўская Слабада, у 1850 г. — Каралеўская Слабада. У гэты перыяд маёнткам валодалі Прушаноўскія.[11] За 1835 г. у Каралеўскай Слабадзе ўзгадваецца грэка-каталіцкі храм.[12] З 1874 г. маёнтак належаў Марыі Бажанавай, меў 356 валок, 2 млыны, мноства лугоў. Вёска мела 8 двароў, жыхары займаліся сельскай гаспадаркай, рыбалоўствам і плытніцтвам.[13]

Згодна апісанню 1879 г., Каралеўская Слабада — цэнтр праваслаўнага прыходу ў ІІ-ой благачыннай акрузе Бабруйскага павету, у 3-х вярстах ад паштовай дарогі, у 7 вярстах ад паштовай станцыі Баравая, у 35 вярстах ад павятовага гораду і чыгункі. У навакольнай мясцовасці маецца т. з. "Каменная магіла", "якая была адчынена, і ў ёй знойдзена некалькі манет і 3 крыжыка на пахаванні". На тэрыторыі прыходу ёсць таксама рымска-каталіцкі касцёл, "у якім на памяці яшчэ прыхаджан вялі частыя малебствы свяшчэннікі з уніятаў".[14]

Паводле дадзеных 1886 г., Каралеўская Слабада — сяло Парыцкай воласці Бабруйскага павету, тут 13 двароў, 108 жыхароў, царкоўны прыход.[15] Пры царкве дзейнічала школа; праводзіліся кірмашы 19 жніўня.[16] У 1887 г. сюды перасяліліся выхадцы з Віленскай і Ковенскай губерній — стараабраднікі (мясцовая назва — ковенцы). Адбыўся падзел на 2 вёскі — Каралеўская Слабада-1 і -2.

У 20 ст. у вёсцы працавала школа, мелася прыстань. З 17.07.1924 — у складзе утворанага Парыцкага (з 29.07.1961 — Светлагорскага) раёна; 20.08.1924 раён падзелены на сельсаветы, сярод якіх быў Каралеўскаслабадскі.[17] У перыяд акупацыі падчас ІІ-ой сусветнай вайны тут дзейнічала антыфашысцкая падпольная група[18].

Сучасны стан

Па стане на 1.1.2005 у вёсцы пражывала 132 чал., з якіх 18 ва ўзросце да 18 гадоў, 57 — у працаздольным узросце і 57 ва ўзросце старэйшым за працаздольны; налічвалася 60 двароў; 4 вуліцы, 2 завулкі. Вёска ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС знаходзіцца ў зоне радыяцыі да 5 — 15 Ku/км². Маюцца крама, аўтобусны прыпынак, з 2007 — вежы мабільнай тэлефоннай сувязі "Вэлком" і МТС. З 2006 вядуцца археалагічныя раскопкі (ліпень).

Спасылкі

  1. Гарады і вёскі Беларусі. Гомельская вобласць. Мн., 2005.
  2. Рапановіч Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці. Мн., 1986.
  3. Гомельская область. Общегеографический атлас. Мн., 2005. С. 2, 11, 12.
  4. Рогалеў А. Каралеўская Слабада // Светлагорскія навіны. 1990. 16 чэрвеня. С. 2.
  5. Рассадин С. Е. Гербовый привилей 1643 г. на магдебургию г. Казимежу в старостве Бобруйском / Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып 2. Мн., 2001. С. 215 — 223.
  6. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. T. X. Warszawa, 1889. S. 799.
  7. Daniłowicz I. Skarbiec diplomatów papiezkich, cesarskich, krolewskich, książęcych; uchwał narodowych, postanowień różnych władz i urzędów posługujących do krytycznego wyjaśninia dziejów Litwy, Rusi Litewskiéj i ościennych im krajów. T.1. Wilno, 1860. S. 317.
  8. Васькоў Ул. Каталіцтва ва ўсходняй Гомельшчыне // Архэ. 2007. № 12.
  9. Volumina Legum. T. VI. Petersburg, 1860, s. 188.
  10. Кітурка І. Матэрыялы па гісторыі Рэчыцкага рэгіёна ў кнізе запісаў Метрыкі ВКЛ за 17351740 гг. / Чацвёртыя міжнародныя Доўнараўскія чытанні. Гомель, 2004. С. 56 — 64.
  11. Рассадин С. Е. Гербовый привилей 1643 г. на магдебургию г. Казимежу в старостве Бобруйском / Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып 2. Мн., 2001. С. 215 — 223.
  12. Пороменский П. Паричское женское св. Марии Магдалины училище духовного ведомства. СПб., 1910.
  13. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. T. X. Warszawa, 1889. S. 799.
  14. Описание церквей и приходов Минской епархии. Т. 7: Бобруйский уезд. Мн., 1879. С. 71 — 73.
  15. Волости и важнейшие селения Европейской России. Вып. V. Губернии Литовской и Белорусской областей. СПб., 1886.
  16. Каваленка А. Легенды і паданні Каралеўскай Слабады / Краязнаўчы сайт Гомеля і Гомельшчыны.
  17. Парыцкі раён / Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5. Мн., 1999. С. 425 — 426.
  18. Хронограф / Bobr.by. Бобруйский портал.

Гл. таксама

Літаратура

  • Волости и важнейшие селения Европейской России. Вып. V. Губернии Литовской и Белорусской областей. СПб., 1886.
  • Гарады і вёскі Беларусі. Гомельская вобласць. Мн., 2005.
  • Гомельская область. Общегеографический атлас. Мн., 2005.
  • Рапановіч Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці. Мн., 1986.
  • Кітурка І. Матэрыялы па гісторыі Рэчыцкага рэгіёна ў кнізе запісаў Метрыкі ВКЛ за 1735 — 1740 гг. / Чацвёртыя міжнародныя Доўнараўскія чытанні. Гомель, 2004. С. 56 — 64.
  • Описание церквей и приходов Минской епархии. Т. 7: Бобруйский уезд. Мн., 1879.
  • Парыцкі раён / Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5. Мн., 1999. С. 425 — 426.
  • Пороменский П. Паричское женское св. Марии Магдалины училище духовного ведомства. СПб., 1910.
  • Рассадин С. Е. Гербовый привилей 1643 г. на магдебургию г. Казимежу в старостве Бобруйском / Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып 2. Мн., 2001. С. 215 — 223.
  • Рогалеў А. Каралеўская Слабада // Светлагорскія навіны. 1990. 16 чэрвеня. С. 2.

У Сеціве