Мотэ: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
аб'яднана |
дрНяма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{merge|Плесі}} |
|||
[[Файл:Turmhuegelburg1.jpg|thumb|Рэканструкцыя мотэ ў [[Лютэнбург]]у]] |
[[Файл:Turmhuegelburg1.jpg|thumb|Рэканструкцыя мотэ ў [[Лютэнбург]]у]] |
||
[[Выява:Chateau.la.Tusque.Sainte.Eulalie.d.Ambares.png|right|300px|thumb|Замак Ля-Туск (Жыронда). Рэканструкцыя [[Эжэн Віяле-ле-Дзюк|Э.Віяле-ле-Дзюка.]]]] |
[[Выява:Chateau.la.Tusque.Sainte.Eulalie.d.Ambares.png|right|300px|thumb|Замак Ля-Туск (Жыронда). Рэканструкцыя [[Эжэн Віяле-ле-Дзюк|Э.Віяле-ле-Дзюка.]]]] |
||
'''« |
'''«Мо́та»'''({{lang-de|Motte}}<ref>Азначэнне тыпу, прынятае ў нямецкай літаратуры, уведзенае Ота Піперам. Карл Шухарт прапаноўваў тэрмін {{lang-de|Turmhügelburg}}«замак з вежавым пагоркам».</ref>), або '''Плесі{{*}}''', або '''ферт''' ({{lang-fr|plessis, ferté}})<ref>Азначэнні паводле: Усеагульная гісторыя архітэктуры, С.101.</ref>, або '''«нарма́нскі замак»'''<ref>Распаўсюджанае, але не цалкам дакладнае азначэнне тыпу ў англамоўнай літаратуры. Існавалі і іншыя тыпы нарманскіх замкаў.</ref>, або '''«замак на пагорку»''' ({{lang-fr|château à motte}})<ref>Азначэнне ў французскай літаратуры, уведзенае Арсісам дэ Камонам ў 1830-х гг.</ref> — ранні канструкцыйны тып драўлянага [[замак|замка]], распаўсюджаны ў 10—11 ст. пераважна ў Францыі і Англіі ({{таксама}}: [[фартыфікацыя#Еўропа, 11 ст.|фартыфікацыя ў Еўропе 11 ст.]]). |
||
Тып узнік і масава будаваўся ў [[дзяржава Капетынгаў|дзяржаве Капетынгаў]] з 10 ст., найперш на паўночных землях. З сяр. 11 ст. тып трапляе ў Англію<ref>Спачатку праз нарманаў, запрошаных Эдвардам Споведнікам для абароны графства Херыфорд ад уэльсцаў, пазней праз нарманскае заваяванне Англіі.</ref>, і масава будуецца там, а пазней у Уэльсе, Ірландыі і нізінах Шатландыі. З гэтага ж перыяду паходзіць англійскае слова для азначэння замку наогул — ''castle'' (''castel''). Словы «плесі», «ферт» ці «мот» (назва пагорку — цэнтральнай часткі такога замку) дасюль захоўваюцца ў назвах населеных пунктаў Францыі, што некалі прымыкалі да такіх замкаў.<ref>Гісторыя…, Брытаніка.</ref> |

Версія ад 12:31, 19 кастрычніка 2017
«Мо́та»(ням.: Motte[1]), або Плесі · , або ферт (фр.: plessis, ferté)[2], або «нарма́нскі замак»[3], або «замак на пагорку» (фр.: château à motte)[4] — ранні канструкцыйны тып драўлянага замка, распаўсюджаны ў 10—11 ст. пераважна ў Францыі і Англіі (Гл. таксама: фартыфікацыя ў Еўропе 11 ст.).
Тып узнік і масава будаваўся ў дзяржаве Капетынгаў з 10 ст., найперш на паўночных землях. З сяр. 11 ст. тып трапляе ў Англію[5], і масава будуецца там, а пазней у Уэльсе, Ірландыі і нізінах Шатландыі. З гэтага ж перыяду паходзіць англійскае слова для азначэння замку наогул — castle (castel). Словы «плесі», «ферт» ці «мот» (назва пагорку — цэнтральнай часткі такога замку) дасюль захоўваюцца ў назвах населеных пунктаў Францыі, што некалі прымыкалі да такіх замкаў.[6]
З 12 ст., а месцамі і з канца 11 ст., такія замкі перабудоўваюцца ў каменныя ці драўляна-каменныя (Гл. таксама: шэл-кіп, фартыфікацыя ў Еўропе 12 ст.).
Асновай і галоўнай тыпалагічнай адметнасцю замку такога тыпу была драўляная вежа-данжон, пераважна простакутная ў плане і пастаўленая на «моту» (фр. motte, лац. mota) — прыродны ці штучны пагорак (Гл. таксама: данжон 11 ст.). Падэшва пагорку абводзілася сухім ці водным ровам. Верх пагорку раўняўся ў пляцоўку (плошчай да 40—50 кв.м), якая абводзілася тынам (часам з баявымі пляцоўкамі-забароламі), часам валам з тынам на ім. Праход па-над ровам на верх пагорку забяспечваўся здымным мостам, які мантаваўся на апорах. Звычайная вышыня пагорку складала 9—12 м, часам да 30 м (адзін з замкаў Норфалка каля Тэтфарда).[7]
Побач з пагоркам звычайна змяшчаўся двор (англійскае «бейлі», bailey), дзе ставілі жытло для бліжэйшага акружэння феадала і для слугаў, а таксама некаторыя гаспадарчыя пабудовы. Гаспадарчы двор мог забяспечвацца ўласным абводам валу ці тыну, які прымыкаў да пагорку, акружаў яго, або мясціўся побач, але асобным абводам. Двароў магло быць два; плошча замку разам з дваром дасягала 0,6—1,2 га, і рэдка бывала вялікай.[8]
Зноскі
- ↑ Азначэнне тыпу, прынятае ў нямецкай літаратуры, уведзенае Ота Піперам. Карл Шухарт прапаноўваў тэрмін ням.: Turmhügelburg«замак з вежавым пагоркам».
- ↑ Азначэнні паводле: Усеагульная гісторыя архітэктуры, С.101.
- ↑ Распаўсюджанае, але не цалкам дакладнае азначэнне тыпу ў англамоўнай літаратуры. Існавалі і іншыя тыпы нарманскіх замкаў.
- ↑ Азначэнне ў французскай літаратуры, уведзенае Арсісам дэ Камонам ў 1830-х гг.
- ↑ Спачатку праз нарманаў, запрошаных Эдвардам Споведнікам для абароны графства Херыфорд ад уэльсцаў, пазней праз нарманскае заваяванне Англіі.
- ↑ Гісторыя…, Брытаніка.
- ↑ Гісторыя…, Окшат, Брытаніка.
- ↑ Гісторыя…, Брытаніка, Окшат.
Літаратура
- Всеобщая история архитектуры. Т.4. — Л.-М., 1966. — 693 с. С.101—103.
- Эварт Окшотт. Рыцарь и его замок. Средневековые крепости и осадные сооружения / Пер. с англ. А. Н. Анваера [Ewart Oakeshott. Knight and his castle.]. — М.: ЗАО Центрполиграф, 2007. — 206 с. ISBN 978-5-9524-2934-5. С.54—59.
- Castle // Chisholm, Hugh, рэд. (1911). Encyclopædia Britannica [англійская] (11th ed.). Cambridge University Press.
{{cite encyclopedia}}
: Адсутнічае або пусты|title=
(даведка)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мотэ