Biełarus: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычны перанос катэгорыі
Радок 34: Радок 34:
[[Катэгорыя:Газеты на беларускай мове]]
[[Катэгорыя:Газеты на беларускай мове]]
[[Катэгорыя:Выданні на беларускай мове лацінкай]]
[[Катэгорыя:Выданні на беларускай мове лацінкай]]
[[Катэгорыя:З'явіліся ў 1913 годзе]]
[[Катэгорыя:З’явіліся ў 1913 годзе]]

Версія ад 22:00, 20 кастрычніка 2017

Газета «Беларус», № 21 ад 8.8.1913, тытульная старонка з вершам Б. Эпімах-Шыпілы «Дзесяць боскіх прыказанняў»
Нумар ад 3 студня 1914 года

Беларус, Biełarus — штотыднёвая грамадска-палітычная, літаратурна-мастацкая і рэлігійна-асветніцкая каталіцкая газета нацыянальна-дэмакратычнага і кансерватыўнага кірунку на беларускай мове ў Расійскай імперыі ў 1913—1915 гг.

Газета сваімі кансерватыўнымі поглядамі складала ў беларускім нацыянальна-дэмакратычным руху ідэалагічную канкурэнцыю беларускамоўнай газеце «Наша Ніва», якая мела сацыялістычны ўхіл[1].

Гісторыя

Выдавалася з 13(26).1.1913 па 30.7(12.8).1915 ў Вільні на беларускай мове, друкавалася лацінкай. Газету фінансава падтрымлівала княгіня Магдалена Радзівіл (1861—1945)[2].

Была разлічана пераважна на каталіцкую частку беларускіх сялян і інтэлегенцыі.

Эпіграф да ўсіх нумароў газеты — словы з Евангелля: «Шкада мне гэтага народу… бо не мае што есці» (Марк, 8, 2).

Газета мела аддзелы і рубрыкі: рэдакцыйныя артыкулы; вершы, аповесці, апавяданні і нарысы, каталіцкі касцельны каляндар; сялянская гаспадарка; краёвая царкоўная і замежная хроніка; перапіска з уласнымі карэспандэнтамі, «усячына» (афарызмы, загадкі, незвычайныя здарэнні і інш.). Друкавала артыкулы на эканамічныя, палітычныя і сельскагаспадарчыя тэмы, казанні святароў на тэмы маралі і педагогікі, жыціі святых, малітвы. У праграмным артыкуле рэдакцыя абвясціла, што «будзе заўсёлы стаяць на грунце хрысціянска-каталіцкім, баронячы справу хрысціянскую і беларускую», паважаючы іншыя народнасці і вераванні. Газета агітавала беларусаў за развіццё нацыянальнай свядомасці, заахвочвала да ўжывання беларускай мовы ў набажэнствах.

Рэдакцыя газеты арыентавалася на сацыяльную гармонію і вясковы, сялянскі лад жыцця, не прымала класавую барацьбу і сацыялістычныя ідэі. Зрэдку газета публікавала крытычныя матэрыялы ў дачыненні да існуючага палітычнага ладу. Выступала за эвалюцыйны шлях развіцця грамадства, паступовае вырашэнне асноўных сацыяльных праблем праз асветніцтва на роднай беларускай мове, выкарыстанне прагрэсіўных метадаў гаспадарання (добраахвотная кааперацыя, фермерская гаспадарка). Газета перасцерагала сялян ад выезду за межы Беларусі, паказвала трагічнае становішча эмігрантаў.

На думку аўтараў газеты, у гэтым сацыяльным быцці можна дасягнуць толькі адноснага дабрабыту і часовай гармоніі, бо праўдзівае і вечнае шчасце бывае толькі на небе (28.3.1913). Найвышэйшай грамадскай і духоўнай каштоўнасцю лічылі мараль, дабрачыннасць, любоў і павагу ў сям'і, паміж суседзямі, народамі і краінамі.

Друкаваліся літаратурныя творы А. Гаруна (пад псеўданімам А. Сумны), А. Паўловіча, А. Зязюлі, Г. Леўчыка, К. Сваяка і інш. Газета публікавала народныя казкі, песні, паданні, этнаграфічныя нарысы, апісанні народных гульняў, звярнула ўвагу на сувязь беларускага фальклору і традыцыйных абрадаў з хрысціянскімі вобразамі і малітвамі. Вітаючы лепшыя бакі народнага характару беларусаў, адзначала і яго нясмеласць, пасіўнасць, кансерватызм прывычак.

Для надрукаваных у газеце матэрыялаў характэрны матыў абуджэння беларусаў, ідэя нацыянальнага адзінства праваслаўных і католікаў, крытыка русіфікатарскіх і паланізатарскіх тэндэнцый. Апублікавала цыкл нарысаў Р. Кляновіча па гісторыі і культуры Беларусі (6-27.2.1914), паводле якіх сэнс нацыянальнай гісторыі заключаецца ў раскрыцці творчых сіл народа, яго сацыяльнай і духоўнай самабытнасці.

У Першую сусветную вайну газета займала памяркоўную патрыятычную пазіцыю, падкрэслівала намаганні ўлад, накіраваныя на гарантаванне бяспекі насельніцтва, заклікала дапамагаць салдацкім сем'ям.

Рэдактары-выдаўцы газеты

  • 1913—1914 — А. Бычкоўскі, Б. Пачопка (з № 5)
  • 1915 — А. Бычкоўскі

Зноскі

  1. Латышонак, А. Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII — да пачатку ХХІ ст. — 2010. — С. 126.
  2. Латышонак, А. Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII — да пачатку ХХІ ст. — 2010. — С. 126.

Літаратура

Шаблон:Беларускія перыядычныя выданні 1776-1945