Беларускі дзяржаўны цырк: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычны перанос катэгорыі
др аўтаматычны перанос катэгорыі
Радок 27: Радок 27:
[[Катэгорыя:З’явіліся ў 1884 годзе]]
[[Катэгорыя:З’явіліся ў 1884 годзе]]
[[Катэгорыя:1884 год у Мінску]]
[[Катэгорыя:1884 год у Мінску]]
[[Катэгорыя:З'явіліся ў 1959 годзе]]
[[Катэгорыя:З’явіліся ў 1959 годзе]]
[[Катэгорыя:1959 год у Мінску]]
[[Катэгорыя:1959 год у Мінску]]
[[Катэгорыя:Праспект Незалежнасці (Мінск)]]
[[Катэгорыя:Праспект Незалежнасці (Мінск)]]

Версія ад 22:20, 20 кастрычніка 2017

Беларускі дзяржаўны цырк на паштовай марцы Рэспублікі Беларусь.

Белару́скі дзяржа́ўны цырк знаходзіцца на праспекце Незалежнасці ў горадзе Мінску. Умяшчальнасць залы цырка — 1667 месцаў, цырк разлічаны для паказу нумароў розных жанраў — ад воднай феерыі да паветраных нумароў.

Гісторыя

Першы ў Беларусі цырк быў адкрыты на Саборнай плошчы (цяпер плошча Свабоды) 16 лістапада 1884. Гэта быў стацыянарны драўляны цырк — «Цырк братоў Нікіціным» на 800 месцаў, пабудаваны Аляксандрам Бачаравым па замове Пятра Нікіціна. Першым дырэктарам Мінскага цырка стаў вядомы прадпрымальнік і цыркавы артыст Пётр Аляксандравіч Нікіцін.

Цырк братоў Нікіціным неаднаразова рэканструяваўся і перамяшчаўся па раёнах горада. У 1930 годзе на яго базе ў Гарадскім садзе (цяпер парк ім. Горкага) быў пабудаваны цырк-шапіто на 1200 месцаў. Цырк быў разбураны 25 чэрвеня 1941 г. у час бамбардзіроўкі горада фашысцкай авіяцыяй. Цыркавая трупа была эвакуіравана ў Маскву, затым у Омск. 7 лістапада 1941 года Беларускі цырк даў першае прадстаўленне для байцоў, якія сыходзяць на фронт.

У 1946 годзе дырэктар цырка Б. Е. Кабішчар заняўся аднаўленнем цырка на ранейшым месцы. Адноўлены цырк-шапіто быў падораны Мінску горадам Арлом і меў 1200 глядзельных месцаў.

Будаўніцтва новага стацыянарнага зімовага цырка пачалося ў кастрычніку 1954 года. Пабудаваны ён быў па праекце архітэктара У. А. Жукава на перакрыжаванні водна-зялёнага дыяметра Мінска (р. Свіслач і зялёная зона ўздоўж яе поймы) і пр. Незалежнасці. Уяўляе сабой круглае купальнае збудаванне з прамавугольным у плане трохпавярховым службовым корпусам. Галоўны фасад аформлены каланадай карынфскага ордара. Глядзельная зала мае арэну (дыяметр 13 м), 1668 месц, размешчаных амфітэатрам; аснашчана сучаснай тэхнічнай і цыркавой апаратурай. Вакол відовішчнай часткі знаходзіцца фае і гардэробы, памяшканні для артыстаў і абслуговага персаналу, залы для рэпетыцый, спецыяльныя памяшканні для жывёлы. У лютым 1959 года Беларускі дзяржаўны цырк адкрыўся з першым паказам.

З верасня 2008 Беларускі дзяржаўны цырк знаходзіўся на рэканструкцыі і адчыніў свае дзверы ў адрамантаваным будынку ў лістападзе 2010 года. Падчас рэканструкцыі да старога будынку прыбудавалі адміністрацыйны будынак, зрабілі новую сучасную арэну. Касы размешчаны ў асобным будыначку ля галоўнага ўваходу.

Спасылкі

Шаблон:Стаб