Свабода (газета, 1990): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Чаховіч Уладзіслаў перанёс старонку Свабода (1990) у Свабода (газета, 1990)
др аўтаматычны перанос катэгорыі
Радок 17: Радок 17:
[[Катэгорыя:Газеты на беларускай мове]]
[[Катэгорыя:Газеты на беларускай мове]]
[[Катэгорыя:Газеты Беларусі]]
[[Катэгорыя:Газеты Беларусі]]
[[Катэгорыя:З'явіліся ў 1990 годзе]]
[[Катэгорыя:З’явіліся ў 1990 годзе]]
[[Катэгорыя:Зніклі ў 1997 годзе]]
[[Катэгорыя:Зніклі ў 1997 годзе]]

Версія ад 22:36, 20 кастрычніка 2017

«Свабода» — грамадска-палітычная газета, якая выдавалася з 1990 па 1997 ў Мінску на беларускай мове. Выходзіла штотыднёва.

Пачаткам газэты стаў падрыхтаваны ў сакавіку 1990 С. Дубаўцом, П. Жуком і А. Гурковым выпуск «Дзень Волі-90». У красавіку 1990 выйшаў першы нумар «Свабоды». Рэдакцыя лічыла сваю газету пераемніцай выдання «Свабода», адзіны нумар якога быў падрыхтаваны ў 1902.

Заснавальнік П. Жук, галоўны рэдактар І. Гермянчук (з 1991).

Газета асвятляла пытанні грамадска-палітычнага, эканамічнага, культурнага і духоўнага жыцця Беларусі, знаёміла чытачоў з міжнароднымі падзеямі, друкавала матэрыялы па гісторыі Беларусі. Рэдакцыя выдання стаяла на нацыянальна-дэмакратычных пазіцыях, крытычна адносілася да дзеючых на Беларусі органаў улады.

«Свабода» забароненая 24.11.1997. З 16.1.1998 газета пачала выходзіць пад назваю «Навіны», з 25 лютага 2000 — «Наша свабода».

Літаратура

  • Дэмакратычная апазыцыя Беларусі: 1956-1991. Пэрсанажы і кантэкст. Мн., 1999. ISBN 985-6374-08-1

Шаблон:Беларускія перыядычныя выданні 1945-2012