Сузор’е: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Artsiom91 перанёс старонку Сузор'е у Сузор’е
др аўтаматычны перанос катэгорыі
Радок 24: Радок 24:
[[Катэгорыя:Сузор'і| ]]
[[Катэгорыя:Сузор'і| ]]
[[Катэгорыя:Назіральная астраномія]]
[[Катэгорыя:Назіральная астраномія]]
[[Катэгорыя:Астранамічныя аб'екты]]
[[Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты]]
[[Катэгорыя:Спісы астранамічных аб'ектаў]]
[[Катэгорыя:Спісы астранамічных аб'ектаў]]

Версія ад 12:36, 21 кастрычніка 2017

Сузор'і — участкі зорнага неба, на якія яно ўмоўна падзелена дзеля зручнасці арыентавання на нябеснай сферы. Такі падзел вядомы са старажытнасці, але тады сузор'ямі называлі толькі характэрныя фігуры, утвораныя яркімі зоркамі.

У новыя часы на сузор'і-ўчасткі была падзелена ўся плошча зорнага неба, і, такім чынам, да сузор'я адносяцца як яркія, так і слабыя, нябачныя вокам зоркі. Межы паміж сузор'ямі праводзяцца па нябесных мерыдыянах і паралелях.

Цяперашні падзел на 88 сузор'яў быў зацверджаны Міжнародным астранамічным саюзам у 1922, папраўлены ў 1930. Межы сузор'яў гэтай класіфікацыі былі праведзены паводле сеткі каардынат эпохі 1875, таму, у выніку вандравання полюсу свету, яны зараз не паралельныя з актуальнай сеткай каардынат.

Пераважная частка назваў сузор'яў паходзіць са старажытнагрэчаскай і еўрапейскай сярэдневяковай культурных традыцый, таксама, асабліва ў паўднёвай частцы неба, ёсць назвы часу Асветніцтва. У іншых вялікіх культур, напрыклад, у кітайскай, індыйскай, існавалі свае ўласныя падзелы зорнага неба на сузор'і.

У Беларусі таксама існавалі ўласныя назвы для найбольш характэрных сузор'яў, напрыклад, Вялікі Воз і Малы Воз, Касцы (Гл. таксама: Зорнае неба ў беларускай культуры).

Літаратура

Спасылкі