Смаленская губерня: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычны перанос катэгорыі
др аўтаматычны перанос катэгорыі
Радок 45: Радок 45:
[[Катэгорыя:Смаленская губерня]]
[[Катэгорыя:Смаленская губерня]]
[[Катэгорыя:З’явіліся ў 1708 годзе]]
[[Катэгорыя:З’явіліся ў 1708 годзе]]
[[Катэгорыя:18 стагоддзе ў Смаленску]]
[[Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Смаленску]]
[[Катэгорыя:Зніклі ў 1929 годзе]]
[[Катэгорыя:Зніклі ў 1929 годзе]]



Версія ад 11:09, 29 кастрычніка 2017

Смаленская губерня — адміністрацыйная адзінка ў складзе Расійскай імперыі і РСФСР у 17081929 гадах. Губернскі цэнтр — Смаленск.

Геаграфія

Межавала з поўначы і паўночнага ўсходу з Цвярской губерняй, з усходу — Маскоўскай і Калужскай, з паўднёвага ўсходу — Арлоўскай, з поўдня — Чарнігаўскай, з захаду — Магілёўскай, з паўночнага захаду — Віцебскай і Пскоўскай.

Адміністрацыйны падзел

Утворана ў 1708 г. ў складзе 17 гарадоў з паветамі: Смаленск, Рослаўль, Дарагабуж, Вязьма, Белы, Пагарэлае Гарадзішча, Зубцоў, Старыца, Сярпейск, Казельск, Мяшчоўск, Масальск, Чакалін, Барысава-Гарадзішча, Перамышль, Варатынск, Адоеў.

У 1713 г. была расфармавана, большая частка яе адышла да Рыжскай губерні.

У 1726 г. Смаленская губерня была адноўлена ў складзе 5 паветаў: Смаленскага, Бельскага, Вяземскага, Дарагабужскага і Рослаўскага.

У 1775 г. была пераўтворана ў Смаленскае намесніцтва. Утвораны 7 новых паветаў: Гжацкі, Ельнінскі, Касплянскі, Краснінскі, Парэцкі, Рупасаўскі, Сычэўскі. Праз 2 гады Рупасаўскі павет пераўтвораны ў Юхнаўскі, а Касплінскі — у Духаўшчынскі.

У 1796 г. намесніцтва зноў стала губерняй. Пры гэтым былі скасаваныя Духаўшчынскі, Ельнінскі і Краснінскі паветы (адноўленыя ў 1802 г.).

У 18021918 гг. у склад губерні ўваходзілі 12 паветаў: Бельскі, Вяземскі, Гжацкі, Дарагабускі, Духаўшчынскі, Ельнінскі, Краснінскі, Парэцкі, Рослаўскі, Смаленскі, Сычэўскі, Юхнаўскі.

У 1918 г. Парэцкі павет перайменаваны ў Дзямідаўскі. Праз год да губерні далучаны Мсціслаўскі павет Гомельскай губерні.

У 1922 г. скасаваны Краснінскі павет. З Гомельскай губерні перададзены Горацкі павет, а Юхнаўскі адышоў да Калужскай губерні.

У 1924 г. ў склад БССР былі перададзены Горацкі і Мсціслаўскі паветы. Наступным рокам Духаўшчынскі павет быў пераўтвораны ў Ярцаўскі.

У 1927 г. былі скасаваны Дзямідаўскі і Дарагабужскі паветы, а праз год — Гжацкі, Ельнінскі і Сычэўскі.

У 1929 г. губерня была скасавана, а яе тэрыторыя ўвайшла ў склад Заходняй вобласці.

Літаратура

  • «Белорусское Полесье» («Известия Геологич. Комитета», 1888 и 1893 гг.);
  • «Смоленская; губ.» (изд. центр. стат. комитета, 1893, вып. XLII);

Крыніцы і заўвагі

Зноскі

Вонкавыя спасылкі

Шаблон:Ru-gub-stub