Барбароў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычны перанос катэгорыі
Melilac (размовы | уклад)
абнаўленне звестак
Радок 18: Радок 18:
|плошча =
|плошча =
|вышыня =
|вышыня =
|насельніцтва =
|насельніцтва = 275<ref><ref>http://pop-stat.mashke.org/belarus-census/homielskaja.htm</ref></ref>
|год перапісу =
|год перапісу = 2010
|шчыльнасць =
|шчыльнасць =
|нацыянальны склад =
|нацыянальны склад =

Версія ад 22:33, 2 лістапада 2017

Аграгарадок
Барбароў
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1432
Насельніцтва
275Памылка ў зносках: Закрываючы тэг </ref> адсутнічае для тэга <ref> tag</ref> чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2363
Паштовыя індэксы
247760
Аўтамабільны код
3
СААТА
3235804006
Барбароў на карце Беларусі ±
Барбароў (Беларусь)
Барбароў
Барбароў (Гомельская вобласць)
Барбароў

Барбаро́ў[1] (трансліт.: Barbaroŭ, руск.: Барбаров) — аграгарадок у Мазырскім раёне Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Барбароўскага сельсавета.

Насельніцтва 261 чал. (2004). Знаходзіцца за 27 км на паўднёвы захад ад чыгуначнай станцыі Міхалкі (лінія Калінкавічы — Оўруч), на аўтамабільнай дарозе Мазыр — Нароўля. Рачная прыстань.

Барбароў — даўняе мястэчка гістарычнай Мазыршчыны.

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Барбароў датуецца 1432. У пачатку XVI ст. вялікі князь Жыгімонт Стары перадаў сяло А. Гаецкаму. У зборы дакументаў Віленскай навучальнай акругі (т. 1, Вільня, 1867) Барбароў згадваецца пад 1558. Паселішча значыцца на карце Вялікага Княства Літоўскага 1613.

Захаваліся дакументы за 1761 г. пра царкоўны ўнёсак Гервазія Аскеркі. У Барбарове знаходзіліся яго сядзіба і палац. Апісваючы паселішчы Беларускага Палесся, Адам Кіркор зазначыў наяўнасць у мястэчку руінаў вялікага замка з вежамі, валамі і равамі. Замест струхлелай у 1779 тут збудавалі новую драўляную на цагляным падмурку Успенскую царкву (згарэла ад удару маланкі ў 1896).

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Барбароў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Мазырскім павеце Мінскай губерні. Маёнтак перайшоў да Якава Сіверса, з 1808 — да фон Гольста, пазней ва ўладанні Аляксандра Ігнатавіча Горвата (1796—1888). Станам на 1795 у Барбарове было 85 двароў, на 1834 — 91 двор. У 1821 адкрылася школа для дзяцей сялян. На 1833 існавалі карчма, 4 вадзяныя млыны і паромная пераправа. У сярэдзіне XIX ст. на беразе ракі сфарміравалася сядзіба — палац (не захаваўся), флігель і пейзажны парк (5 дзесяцінаў). Мелася капліца. У 1863 адкрылася школа, якая размяшчалася ў сялянскай хаце. Праз мястэчка праходзілі гасцінцы з Міхалкаў у Чарнобыль і Хойнікі. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 108 двароў, хлебазапасны магазін, 2 крамы. Побач знаходзіліся аднайменныя фальваркі (16 двароў) і сядзіба з броварам. Акрамя земляробства і сплава лесу жыхары займаліся бандарным рамяством.

1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі Барбароў увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Барбароў вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 2004 тут было 102 гаспадаркі.

Насельніцтва

Інфраструктура

У вёсцы працуюць базавая школа, дашкольная ўстанова, фельчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Забудова

Планаванне складаецца з простай, бессістэмна забудаванай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Жылыя дамы драўляныя, сядзібнага тыпу.

Турыстычная інфармацыя

Славутасці

Страчаная спадчына

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005.

Літаратура

Спасылкі