Янычары: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
{{пішу||}} змяніў на {{пачатак артыкулу}}
др робат Дадаем: sr:Јањичари
Радок 55: Радок 55:
[[ru:Янычары]]
[[ru:Янычары]]
[[sl:Janičar]]
[[sl:Janičar]]
[[sr:Јањичари]]
[[sv:Janitsjarer]]
[[sv:Janitsjarer]]
[[tr:Yeniçeri]]
[[tr:Yeniçeri]]

Версія ад 02:49, 29 мая 2009

Файл:Janissary-soldiers.jpg
Янычары ў ваеннай амуніцыі

Шаблон:Вызнч (на турэцкай мове: Yeniçeri, што азначае новае войска) від пяхотных войск і асабістая ахова султана ў Асманскай імперыі. Свой пачатак бяруць з 14 ст., заснаваныя Мурадам I, расфарміраваныя ў 1826 г. па загаду султана Махмуда II.

Янычары былі арганізаваныя па ўзору егіпетскіх мамлюкоў, у войска набіраліся хрысціянскія дзеці, у асноўным з Каўказа і Балкан, якія ў далейшым выхоўваліся ў ісламскіх ваенных традыцыях.

Выхаванне

Першыя янычарскія палкі складаліся з зняволеных і рабоў. Пасля Султан Селім І у 1380 г. прапанаваў пэўныя выгляды падаткаў - папаўняць полк хрысціянскімі хлопчыкамі, якія адбіраліся ў бацькоў ва ўзросце 7-14 гадоў. Дзеці рэкрутаваліся з адпаведнымі крэтэрамі і аддаваліся на выхаванне. У асноўным гэта былі сербскія, балгарскія і албанскія, а пазней грэчаскія і венгерскія дзеці. Вядома, што заваяванаму насельніцтву, было горка ад гэтай практыкі.

Янычары выхоўваліся ў строгай дысцыпліне (вялікія фізічныя нагрузкі і жыццё, практычна, ў манаскіх умовах) у школах, дзе яны жылі ў бясшлюбнасці і вывучалі іслам. У адрозненне ад вольных мусульман, янычарам забаранялася насіць бараду, вусы за выключэннем.

Толькі тыя, якія досыць добра праявілі сябе, ва ўзросце 24-25 гадоў атрымлівалі званне янычара. У абмен за адданасць і прыхільнасць, янычары атрымлівалі прывілеі і палёгкі, у пачатку гэта зарплата толькі за час вайны, але потым пажыццёвая. Пенсіянеры і інваліды нават атрымлівалі пенсію.

Ужо ў сярэдзіне 18 ст. янычары працуюць ў якасці ахоўнікаў парадку, альбо занятыя ў гандлі. Хоць яны заўсёды жылі ў бараках, тым не менш, яны трымалі высокі ўзровень жыцця, былі вызваленныя ад падаткаў і мелі паважаны сацыяльны статус. Шматлікія сталі афіцэрамі і адукаванымі людзмі.

Шаблон:Пачатак артыкулу