Эсхіл: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
дрНяма тлумачэння праўкі |
→Літаратура: +img |
||
Радок 14: | Радок 14: | ||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
||
[[File:Tragediae_septem.tif|thumb|Aeschyli ''Tragoediae septem'', 1552]] |
|||
* Лебядзевіч, Дз. М. Трагедыя Эсхіла «Прыкуты Праметэй» // Беларуская мова і літаратура. — 1996. — Вып.2. |
* Лебядзевіч, Дз. М. Трагедыя Эсхіла «Прыкуты Праметэй» // Беларуская мова і літаратура. — 1996. — Вып.2. |
Версія ад 13:25, 16 лістапада 2017
Эсхіл (стар.-грэч.: Αἰσχύλος, 525 да н.э., Элеўсін, Грэцыя — 456 да н.э., Геле, Сіцылія) — старажытнагрэчаскі драматург, бацька еўрапейскай трагедыі, які стварыў новыя сцэнічныя магчымасці праз увядзенне другога акцёра (даэсхілаўская трагедыя ўяўляла сабою харавую кантату з удзелам аднаго акцёра-дэкламатара).
Біяграфічныя звесткі
Прымаў удзел у войнах супраць персаў: у Марафонскай бітве (490 да н.э.), бітве пры Саламіне (480 да н.э.) і, магчыма, у бітве пры Платэях (479 да н.э.).
Творчасць
Аўтар трагедый «Прасіцелькі», «Персы», «Сямёра супраць Фіваў», «Прыкуты Праметэй» і трылогіі «Арэстэя». Вядомыя назвы яшчэ каля 80-ці твораў Эсхіла (трагедыі, сатыраўскія драмы), частка якіх дайшла да нас у фрагментах. Творы Эсхіла заснаваныя на міфах, у якія грэкі яшчэ верылі абсалютна. Эсхіл не выпраўляе міфы, не інтэрпрэтуе іх, але ж міфы ў народзе перадаюцца ў безлічы варыянтаў, і Эсхіл выбірае адпаведны яго задуме варыянт-сюжэт.
Найбольш вядомая трагедыя Эсхіла — «Прыкуты Праметэй». Сюжэт яе шырока вядомы. Зеўс карае, прыкоўваючы да гары Каўказа, тытана Праметэя за выкрадзены тым на Алімпе і падараваны людзям свяшчэнны агонь. Аўтар у п'есе як быццам сумняваецца ў справядлівасці Зеўса. На самай справе гэта літаратурны інтрыгуючы прыём, бо ў Эсхіла была яшчэ адна п'еса — «Вызвалены Праметэй», дзе драматург вяртае веру ў справядлівы касмічны парадак: абодва персанажы — Зеўс і Праметэй — прыйшлі да кампрамісу, адмовіліся ад сваіх пераваг дзеля вышэйшан мэты — гармоніі свету. А ўвогуле дзве трагедыі — часткі трылогіі; тады пісалі п'есы і выконвалі на працягу трох дзён каляндарнага свята.
Беларускія пераклады
Трагедыі «Персы» і «Прыкуты Праметэй» на беларускую мову пераклаў Л. Баршчэўскі.
Літаратура
- Лебядзевіч, Дз. М. Трагедыя Эсхіла «Прыкуты Праметэй» // Беларуская мова і літаратура. — 1996. — Вып.2.
- Ратабыльская, Т. А. Гісторыя сусветнага тэатра: Эсхіл // Народная асвета. — 1996. — № 3.
- Эсхіл. Прыкуты Праметэй; Сафокл. Антыгона. — Мн., 1993.
- Ярхо, В. Н. Эсхил. — М., 1958.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эсхіл
- Грэчаскія тэксты і англійскія пераклады 7 трагедый