Со́рга (Sorghum) — род аднагадовых і шматгадовых травяністых раслін сямейства Метлюжковыя. Налічвае каля 50 відаў, пашыраных у трапічных, субтрапічных і часткова ва ўмераных паясах. Шэраг відаў сорга вырошчваецца як культурная расліна[3].
Сцёблы вышынёй да 4—5 м і болей. Каранёвая сістэма можа дасягаць глыбіні 2—2,5 м.
Выкарыстанне
Метазгоднасць вырошчвання сорга ў засушлівых і паўзасушлівых рэгіёнах планеты абумоўліваецца яго ўніверсальнасцю і высокай прадуктыўнасцю. Зялёная маса і зерне ахвотна есца многімі відамі сельскагаспадарчых жывёл. Сорга не толькі высокаўраджайная культура, але яна багатая на вугляводы, бялкі, каратын, дубільныя рэчывы, вітаміны, якія гуляюць важную ролю ў падвышэнні прадуктыўнасці жывёл.
Паводле пажыўных уласцівасцях збожжа і зялёная маса сорга амаль не саступаюць кукурузе, а ў некаторых рэгіёнах і пераўзыходзяць яе. Акрамя фуражу збожжа сорга выкарыстоўваецца для спіртавой і крахмалапаточныай прамысловасці. У краінах трэцяга свету тэхнічнае сорга шырока выкарыстоўваецца для вытворчасці розных мётлаў і венікаў.
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 87—88. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).