Парыжскі Псалтыр: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
афармленне
др JerzyKundrat перанёс старонку Парыжская псалтырь у Парыжская псалтыр не пакінуўшы перасылкі: памылка ў назве
(Няма розніцы)

Версія ад 20:57, 25 лістапада 2017

невядома[1]
Парыжская псалтыр. X стагоддзе і каля 950[1]
Матэрыял пергамент
Нацыянальная бібліятэка Францыі
(інв. Grec 139)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Парыжская псалтыр (Paris. gr. 139) — ілюмінаваны рукапіс Псалтыры, створаны ў сярэдзіне X стагоддзя, які захоўваецца ў Парыжскай нацыянальнай бібліятэцы. З'яўляецца самым вядомым рукапісам эпохі македонскага рэнесансу.

Парыжскую псалтыр упрыгожваюць 14 паўнастаронкавых мініяцюр у арнаментальным абрамленні. Яны выкананы на сюжэты Старога Запавету, характарызуюцца ўвагай да краявідаў і архітэктурных элементаў. Выявы рукапісу характарызуюцца перайманнем антычнаму мастацтву. Прататыпам для мініяцюр паслужыў александрыйскі рукапіс IV стагоддзя, аднак ёсць меркаванні, якія злучаюць паходжанне прататыпа з Малой Азіяй.

На многіх мініяцюрах прадстаўлены алегарычныя выявы і персаніфікацыі (напрыклад, побач з Давыдам, гульцом на арфе, змешчаны малюнак персаніфікацыі Мелодыі, а ноч намаляваная як жанчына з падпаленай паходняй і покрывам, распасцёртым над яе галавой). Стылізацыя пад познеантычнае мастацтва настолькі дакладная, што доўгі час многія даследчыкі датавалі псалтыр істотна больш раннім перыядам, чым X стагоддзе.

Зноскі