Гейдэльбергскі чалавек: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 37: Радок 37:


== Гісторыя знаходак ==
== Гісторыя знаходак ==
[[Файл:Homo heidelbergensis-Cranium -5.jpg|thumb|Чэрап гейдэльбергскага чалавека (без ніжняй сківіцы)]]
[[Файл:Homo heidelbergensis-Cranium -5.jpg|thumb|left|Чэрап гейдэльбергскага чалавека (без ніжняй сківіцы)]]
Першая знаходка рэшткаў гэтага віду была зроблена 21 кастрычніка 1907 года, падчас раскопак ў [[Маўэр (Бадэн)|Маўэры]], калі рабочы Даніэль Хартман знайшоў у раскопе сківіцу. Сківіца ([[:en:Mauer 1]]) была ў добрым стане, за выключэннем зубоў-прэмаляраў, якія адсутнічалі, і былі знойдзены потым, паблізу ад сківіцы. Рабочы перадаў знаходку прафесару [[Ота Штэзэнак|Ота Штэзэнаку]] з [[Гейдэльбергскі ўніверсітэт|Гейдэльбергскага ўніверсітэта]], які ідэнтыфікаваў узор і даў яму назву.
Першая знаходка рэшткаў гэтага віду была зроблена 21 кастрычніка 1907 года, падчас раскопак ў [[Маўэр (Бадэн)|Маўэры]], калі рабочы Даніэль Хартман знайшоў у раскопе сківіцу. Сківіца ([[:en:Mauer 1]]) была ў добрым стане, за выключэннем зубоў-прэмаляраў, якія адсутнічалі, і былі знойдзены потым, паблізу ад сківіцы. Рабочы перадаў знаходку прафесару [[Ота Штэзэнак|Ота Штэзэнаку]] з [[Гейдэльбергскі ўніверсітэт|Гейдэльбергскага ўніверсітэта]], які ідэнтыфікаваў узор і даў яму назву.



Версія ад 22:16, 26 лістапада 2017

Гейдэльбергскі чалавек
Файл:Homo heidelbergensis (10233446).jpg
Рэканструкцыя аблічча Гейдэльбергскага чалавека
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Homo heidelbergensis Schoetensack, 1908


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1425170
EOL  4454115
FW  83086
Знаходкі Homo heidelberensis

Гейдэльбергскі чалавек (Homo heidelbergensis) — выкапнёвы від людзей, еўрапейская разнавіднасць чалавека прамаходзячага (роднасны да ўсходнеазіяцкага сінантрапа і інданезійскага пітэкантрапа), жыў у Еўропе (ад Іспаніі і Брытаніі да Беларусі[1]) 700—345 тыс. гадоў таму[2][3]. Хутчэй за ўсё, з'яўляецца нашчадкам еўрапейскага Homo antecessor (да пераходнай формы можна аднесці Homo cepranensis) і непасрэдным папярэднікам неандэртальца. Відавае адзінства таксона Homo heidelbergiensis прызнаецца не ўсімім антраполагамі.

Першая знаходка датуецца 1907 годам, калі блізу горада Гейдэльберга[4] была выяўленая сківіца, падобная да малпавай, але з зубамі падобнымі на велізарныя зубы чалавека. Апісана і вылучаная ў асобны від прафесарам О. Шэтэнзакам. Узрост знаходкі быў вызначаны ў 400 тыс. гадоў. Культура знойдзенай паблізу зброі (каменныя секлы і адшчэпы) ахарактарызаваная як абевільская (шэльская)[5]. Шэнінгерскія дзіды  (руск.) дазваляюць выказаць здагадку, што гейдэльбергскія людзі палявалі з дапамогай драўляных копій нават на сланоў, аднак мяса елі сырым, бо слядоў агню на стаянках не выяўлена[6].

Выяўленне слядоў Гейдэльбергскага чалавека на поўдні Італіі дазволіла навукоўцам зрабіць выснову, што ён быў прамаходзячы, а яго рост не перавышаў 1,5 м.[7]

Згодна з меркаваннем Анры дэ Люмле, гейдельбергскі чалавек мог будаваць прымітыўныя хаціны і карыстацца агнём — аб гэтым, як ён лічыць, сведчыць помнік Тэра-Амата. Інакш інтэрпрэтуе гэты помнік Паола Вілья з інстытута Каларада (ЗША), датуючы яго больш позднім перыядам (230 тысяч гадоў таму) і адносячы адпаведна да больш поздняга віду, неандэртальцам.

Гісторыя знаходак

Чэрап гейдэльбергскага чалавека (без ніжняй сківіцы)

Першая знаходка рэшткаў гэтага віду была зроблена 21 кастрычніка 1907 года, падчас раскопак ў Маўэры, калі рабочы Даніэль Хартман знайшоў у раскопе сківіцу. Сківіца (en:Mauer 1) была ў добрым стане, за выключэннем зубоў-прэмаляраў, якія адсутнічалі, і былі знойдзены потым, паблізу ад сківіцы. Рабочы перадаў знаходку прафесару Ота Штэзэнаку з Гейдэльбергскага ўніверсітэта, які ідэнтыфікаваў узор і даў яму назву.

Зноскі

Спасылкі

Шаблон:Anthropology-stub