Аэрапорт: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
SieBot (размовы | уклад)
др робат Дадаем: li:Lochhave
др робат Дадаем: an:Aeropuerto
Радок 90: Радок 90:


[[af:Lughawe]]
[[af:Lughawe]]
[[an:Aeropuerto]]
[[ar:مطار]]
[[ar:مطار]]
[[arc:ܒܝܬ ܛܘܣܐ]]
[[arc:ܒܝܬ ܛܘܣܐ]]

Версія ад 19:56, 2 чэрвеня 2009

Мюнхенскі аэрапорт уначы

Шаблон:Вызнч - комплекс збудаванняў, прызначаны для прыёму, адпраўкі паветраных суднаў і абслугоўвання паветраных перавозак, што мае для гэтых мэт аэрадром, аэравакзал і іншыя наземныя збудаванні і неабходнае абсталяванне.


Адным з самых першых аэрапортаў свету стаў Кенігсбергскі аэрапорт Дэваў, які адкрыўся ў 1919 годзе.

Існуюць гідрааэрапорты для прыёму гідрасамалётаў. Такія аэрапорты не маюць узлётна-пасадкавай паласы, яе ролю выконвае водная роўнядзь.

Міжнародны аэрапорт - аэрапорт, адкрыты для прыёму і адпраўкі паветраных суднаў, што выконваюць міжнародныя паветраныя перавозкі, у якім ажыццяўляецца памежны, мытны і іншыя тыпы кантролю[1].

Аэрадром


Аэрапорт Даласа, выгляд зверху

Аэрадром складаецца з лётнага поля (узлётна-пасадкавая паласа (УПП), рулёжныя дарожкі (РД), перон, месцы стаянак і запраўкі, склады) і комплексу кіравання паветраным рухам (службы: арганізацыі паветранага руху, электрарадыётэхнічная і электрасвятлотэхнічная, метэаралагічная, штурманская і г.д.).

Комплекс абслугоўвання карыснай нагрузкі

Аэравакзальны комплекс

Тэлескапічны трап, прыстыкаваны да борта. Пад трапам бачная сістэма вентылявання салона.

Складаецца з уласна аэравакзала, прызначанага для абслугоўвання пасажыраў. У аэравакзале базуецца большасць службаў, якія абслугоўваюць пасажыраў ад моманту уваходу на тэрыторыю аэрапорта да вылету і ад моманту падачы трапа да самалёта да пакідання аэрапорта:

  • прадстаўніцтвы авіякампаній;
  • служба арганізацыі пасажырскіх перавозак;
  • службы бяспекі;
  • багажная служба;
  • службы памежнага, іміграцыйнага і мытнага кантролю;
  • розныя арганізацыі і прадпрыемствы, што займаюцца адпачынкам, забаўкай пасажыраў і да т.п.: рэстараны і кафэ, пункты гандлю перыёдыкай і сувенірамі, крамы, і г.д.

Грузавы комплекс.

Прымае да адпраўкі, афармляе, апрацоўвае, загружае на борт паветраных суднаў груз і пошту. Абсталёўваецца крытым ацепленым складам, сродкамі дастаўкі і механізаванай пагрузкі-разгрузкі, сродкамі апрацоўкі грузу "ў накід" і ў кантэйнерах.

Клас аэрапорта

Клас аэрапорта вызначаецца гадавым аб'ёмам пасажырскіх перавозак (пасажыраабменам), гэта значыць агульнай колькасцю ўсіх пасажыраў, якія прылятаюць і вылятаюць з яго, у тым ліку транзітных пасажыраў (з перасадкай з аднаго паветранага судна ў іншае).

Класіфікацыя аэрапортаў у залежнасці ад гадавога аб'ёму пасажырскіх перавозак:

Клас аэрапорта Гадавы аб'ём
пасажырскіх перавозак,
тыс. чалавек
I 10000-7000
II 7000-4000
III 4000-2000
IV 2000-500
IV 500-100

Аэрапорты з гадавым аб'ёмам перавозак больш 10000 тыс.чал. належаць да пазакласных, а з гадавым аб'ёмам перавозак меней 100 тыс.чал. - да некласіфікаваных.

Некласіфікаваныя аэрапорты мясцовых паветраных ліній месцяцца на аэрадромах 3 ці 4 класа, са штучным ці грунтавым пакрыццём УПП.

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Шаблон:Link FA