Смаргонь: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Культура: Дадаў карціну
Радок 93: Радок 93:


== Культура ==
== Культура ==
[[Файл:Napoleon_w_smorgoniach.jpg|міні|Карціна Развадоўскага "Напалеон у Смаргоні"]]
[[Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей]].
[[Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей]].


Радок 100: Радок 101:


[[Спаса-Праабражэнская царква, Смаргонь|Спаса-Праабражэнская царква]] (1988—1990).
[[Спаса-Праабражэнская царква, Смаргонь|Спаса-Праабражэнская царква]] (1988—1990).

Вядомы мастак [[Жыгімонт Развадоўскі]] <ref>https://uk.wikipedia.org/wiki/Зигмунт_Розвадовський</ref> ў 1903 напісаў карціну "[[Напалеон I Банапарт|Напалеон]] у Смаргоні"<ref>http://budujemydwor.pl/napoleon-w-smorgoniach-zygmunta-rozwadowskiego/</ref> якая зараз знаходзіцца ў мастацкім музэі горада [[Лодзь]].


== Славутасці ==
== Славутасці ==

Версія ад 04:25, 30 лістапада 2017

Горад
Смаргонь
У цэнтры горада
У цэнтры горада
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1503
Першая згадка
Плошча
  • 21,45 км²
Вышыня цэнтра
150 м
Насельніцтва
37 386 чалавек[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1592
Паштовы індэкс
231000, 231041, 231042, 231044, 231045
Аўтамабільны код
4
СААТА
4256501000
Афіцыйны сайт
Афіцыйны сайт (руск.) (англ.)
Смаргонь на карце Беларусі ±
Смаргонь (Беларусь)
Смаргонь
Смаргонь (Гродзенская вобласць)
Смаргонь

Смарго́нь[2] (афіц. транс.: Smarhoń) — горад у Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Смаргонскага раёна, на р. Оксна (левы прыток р. Вілія) і яе прытоку р. Гервятка. За 260 км на паўночны ўсход ад Гродна; чыгуначая станцыя на лініі МаладзечнаВільнюс. Вузел аўтадарог на Маладзечна, Вільнюс, Вілейку, Крэва, Свір. Насельніцтва 37 386 чал. (2017)[1].

Гісторыя

Упершыню Смаргонь упамінаецца ў дакументах па гісторыі Вілейскай епархіі ў 1503 годзе. Вядомая як прыватнае мястэчка ў ВКЛ, уласнасць Зяновічаў, Радзівілаў, Пшаздзецкіх. Звалася таксама Смургоні, у 19 ст. Смаргоні. У 1552 годзе тут заснаваны кальвінісцкі збор. З 1590 года пачалі працаваць папяровая мануфактура, школа, шпіталь. У Смаргоні ўпершыню сталі выпякаць абаранкі (смаргонкі). У 17 ст. Радзівілы заснавалі так званую «Смаргонскую акадэмію»[3] — жартоўная назва промыслу па лоўлі і дрэсіроўцы мядзведзяў. З 1795 года Смаргонь у складзе Расійскай імперыі.

У час вайны 1812 пры адступленні французскіх войскаў тут спыняўся Напалеон, перадаў камандаванне маршалу І. Мюрату і з'ехаў у Парыж. З таго часу дарогу Смаргонь—Ашмяны завуць Напалеонаўскай дарогай. У 1-ую сусветную вайну праз Смаргонь праходзіла лінія фронту, паселішча было разбурана. У 1920—1922 Смаргонь увайшла ў склад Сярэдняй Літвы, з 1922 — Польшчы. З 1939 у БССР, з 15 студзеня 1940 года Смаргонь – цэнтр Смаргонскага раёна Віленскай вобласці.

З 25 чэрвеня 1941 года да 4 ліпеня 1944 года Смаргонь акупавана гітлераўскай Германіяй.

4 ліпеня 1944 года 35-я гвардзейская танкавая брыгада, якой камандаваў Герой Савецкага Саюза Азі Асланаў, фарсіраваўшы Вілію, сумесна з 7-й гвардзейскай брыгадай, вызваліла горад. Верасень 1944 г. Смаргонь – цэнтр Смаргонскага раёна Маладзечанскай вобласці. 20 студзеня 1960 года Смаргонь і Смаргонскі раён пераходзіць у склад Гродзенскай вобласці.

У 1972–1976 гадах уведзены ў строй заводы аптычнага станкабудавання, сухога абястлушчанага малака, камбікормавы, ільнозавод. 4 красавіка 1983 г. Пастановай ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР у Смаргоні пачынаецца будаўніцтва філіяла Мінскага трактарнага завода.

У 1985 г. горад Смаргонь быў выдзелены ў асобную адміністрацыйную адзінку абласнога падпарадкавання. У лістападзе 1996 г. адміністрацыйныя адзінкі Смаргонскі раён і горад Смаргонь былі аб'яднаны ў адну — Смаргонскі раён. У 2003 годзе Смаргонь адзначыла 500-годдзе.

Насельніцтва

Эканоміка

Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання. Смаргонскі агрэгатны завод, Смаргонскія малочныя прадукты, Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў. Гасцініца «Смаргонь».

Культура

Карціна Развадоўскага "Напалеон у Смаргоні"

Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей.

У горадзе праводзіцца Міжнародны конкурс камерных ансамбляў імя М. К. Агінскага.

У 2003 і 2009 гадах горад быў месцам правядзення фестывалю «Адна зямля»[5][6].

Спаса-Праабражэнская царква (1988—1990).

Вядомы мастак Жыгімонт Развадоўскі [7] ў 1903 напісаў карціну "Напалеон у Смаргоні"[8] якая зараз знаходзіцца ў мастацкім музэі горада Лодзь.

Славутасці

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Літаратура

Зноскі

  1. а б в Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  3. Таццяна Кляшчонак. «Аб заснавальніку Смаргонскай Мядзведжай Акадэміі //«Рэгіянальная газета», 4 лютага 2000 г., № 5 (250)
  4. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  5. На «Адной зямлі» гаспадарылі ашмянцы//«Рэгіянальная газета», 29 чэрвеня 2001 г., № 26 (323)
  6. Гран-пры “Адной зямлі” выйграў смаргонец//«Рэгіянальная газета»
  7. https://uk.wikipedia.org/wiki/Зигмунт_Розвадовський
  8. http://budujemydwor.pl/napoleon-w-smorgoniach-zygmunta-rozwadowskiego/
  9. Міхась Чарняўскі:Расціслаў Лапіцкі — з кагорты невядомых герояў //«Рэгіянальная газета», 25 ліпеня 1997 г., № 13 (258), стар. 3

Спасылкі