Вілендорф-касцёнкаўская культура: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
шаблон
KrBot (размовы | уклад)
др + {{ізаляваны артыкул}}
Радок 34: Радок 34:


{{Бібліяінфармацыя}}
{{Бібліяінфармацыя}}
{{ізаляваны артыкул}}


[[Катэгорыя:Археалагічныя культуры Еўропы]]
[[Катэгорыя:Археалагічныя культуры Еўропы]]

Версія ад 18:47, 1 снежня 2017

Вілендорф-касцёнкаўская культура

Вілендорф-касцёнкаўская культура, Касцёнкаўска-вілендорфская культура, Касцёнкаўска-вілендорфская агульнасць культур (англ.: Kostenki-Willendorf culture) — археалагічны комплекс лакальных культур позняга палеаліту Цэнтральнай Еўропы і Рускай раўніны.

Яе разглядаюць як частку усходняга гравета.

Навукова датуецца 30 000 (пачатак у Аўстрыі і Маравіі) — 20 000 гадоў да н. э.

Агульнасць культур Маравіі, Польшчы, даліны рэк Прыпяць, Дзясна, верхняга Дняпра, Дона. Склалася ў выніку руху плямёнаў з Маравіі ўздоўж далін Віслы, Прыпяці, Дзясны да Дона следам за мігруючымі жывёламі. Рух жывёл быў выкліканы рэзкім пацяпленнем.

Характэрны від мастацтва, які адрознівае культуру ад іншых — фігуры Венер. Найбольш вядомая — Вілендорфская Венера (датаваная 30 000-27 000 гадоў да н. э.) з Ніжняй Аўстрыі, была выраблена не з мясцовага крэменю. Гэта паказвае на міграцыю плямёнаў культуры з іншай тэрыторыі. Як лічаць, была статуэткай багіні Зямлі.

На тэрыторыі Расіі ў даліне Дона існавала мясцовая культура, частка Вілендорф-касцёнкаўскай культуры — Касцёнкаўска-аўдзееўская культура  (руск.).

Асноўныя помнікі: стаянкі Вілендорф, Касцёнкаўскі комплекс стаянак  (руск.).

Зноскі

Спасылкі