Дывановая старонка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
→‎Літаратура: вікіфікацыя
Радок 25: Радок 25:


* Calkins, Robert G. ''Illuminated Books of the Middle Ages''. Ithaca, New York: Cornell University Press, 1983.
* Calkins, Robert G. ''Illuminated Books of the Middle Ages''. Ithaca, New York: Cornell University Press, 1983.
* {{нп3|Карл Нордэнфолк|Nordenfalk, Carl||Carl Nordenfalk}}. Celtic and Anglo-Saxon Painting: Book Illumination in the British Isles. 600—800. New York: George Braziller Publishing. 1977.
* [[Карл Нордэнфолк|Nordenfalk, Carl]]. Celtic and Anglo-Saxon Painting: Book Illumination in the British Isles. 600—800. New York: George Braziller Publishing. 1977.
* {{нп3|Ота Пехт|Pacht, Otto|ru|Пехт, Отто}}. Book Illumination in the Middle Ages. England: Harvey Miller Publishers. 1984.
* {{нп3|Ота Пехт|Pacht, Otto|ru|Пехт, Отто}}. Book Illumination in the Middle Ages. England: Harvey Miller Publishers. 1984.
* {{нп3|Джонатан Джэймс Грэхэм Аляксанд|Alexander, J.J.G.|en|J. J. G. Alexander}} A Survey of Manuscripts Illuminated in the British Isles: Volume One: Insular Manuscripts from the 6th to the 9th Century. London England: Harvey Miller. 1978.
* {{нп3|Джонатан Джэймс Грэхэм Аляксанд|Alexander, J.J.G.|en|J. J. G. Alexander}} A Survey of Manuscripts Illuminated in the British Isles: Volume One: Insular Manuscripts from the 6th to the 9th Century. London England: Harvey Miller. 1978.

Версія ад 11:59, 6 снежня 2017

Дывановая старонка з Ліндзісфарнскага Евангелля

Дывановая старонка — характэрная асаблівасць астраўных манускрыптаў. Гэта старонка, пакрытая галоўным чынам геаметрычным арнаментам, якая можа ўключаць паўторныя анімалістычныя формы, як правіла, размешчаныя ў пачатку кожнага з чатырох Евангелляў у апракасе. Пазначэнне «дывановыя старонкі» выкарыстоўваецца для апісання падобных старонак у хрысціянскіх, ісламскіх або яўрэйскіх манускрыптах, якія ўтрымліваюць мала тэксту або наогул не ўтрымліваюць яго і напаўняюцца выключна дэкаратыўнымі матывамі[1][2][3]. Яны адрозніваюцца ад старонак, пакрытых багата ўпрыгожанымі сюжэтнымі ініцыяламі, хоць стыль ўпрыгажэнняў можа быць вельмі падобны[4].

Дывановыя старонкі цалкам прысвечаны арнаментам з яркімі кветкамі, актыўнымі лініямі, і складаным узорам спляценняў. Яны, як правіла, сіметрычныя або блізкія да гэтага, адразу і па гарызантальнай, і па вертыкальнай восі, але магчыма сіметрыя і толькі адносна вертыкальнай восі. Некаторыя гісторыкі мастацтва звязваюць іх паходжанне з падобнымі копцкімі дэкаратыўнымі кніжнымі старонкамі[5], і яны таксама выразна пазычаюцца сучаснымі ўпрыгожваннямі з металаканструкцый. Усходнія дываны або іншы тэкстыль, магчыма, самі уплывалі на гэты спосаб упрыгожвання. Скураны кніжны абклад з цісненнем з Кутбертава евангелля ўяўляе сабой простую дывановую старонку з іншага матэрыялу[6], і ацалелыя крышкі каштоўнага абкладу — металічны рэлікварый, або так званы кумдах — ён падобны на абклад  Евангелля з Ліндаў  (англ.), створанага ў блізкі перыяд[7]. Раманскія падлогавыя мазаікі, створаныя ў пострымскай Брытаніі, таксама згадваюцца ў якасці магчымай крыніцы[8]. Створаны на іўрыце ў IX стагоддзі ў Галілеі Каірскі кодэкс  (англ.), таксама змяшчае падобную старонку, але стылістычна яна вельмі адрозніваецца.

Самы ранні захаваны прыклад — гэта створаны ў пачатку VII стагоддзя Арозій з Бобіа?!, яго аздабленне вельмі прыбліжана да стылю позняй антычнасці. Прыкметныя дывановыя старонкі ёсць у Келскай кнізе, Ліндзісфарнскім Евангеллі, кнізе з Дарау і іншых рукапісах[9].

Дывановыя старонкі таксама можна знайсці ў некаторых сярэднявечных яўрэйскіх рукапісах, дзе яны, як правіла, адкрываюць асноўных раздзелы кнігі. Ісламскія рукапісы, асабліва Караны, часта маюць старонкі, цалкам прысвечаныя складаным геаметрычным упрыгажэнням, але тэрмін звычайна не выкарыстоўваецца для іх.

Галерэя

Зноскі

  1. The University of North Carolina at Chapel Hill, Elizabeth Howie: DUBLIN, TRINITY COLLEGE MS A.4.5 (57) — GOSPEL BOOK (BOOK OF DURROW)[1]
  2. British Library, Mamluk Qur’an
  3. West Semitic Research Project, The Leningrad Codex Carpet Page
  4. Calkins, 36-37
  5. Calkins, 53
  6. Calkins, 53
  7. Calkins, 57-60
  8. Calkins, 53
  9. Calkins, 36-37, 46-62

Літаратура

  • Calkins, Robert G. Illuminated Books of the Middle Ages. Ithaca, New York: Cornell University Press, 1983.
  • Nordenfalk, Carl. Celtic and Anglo-Saxon Painting: Book Illumination in the British Isles. 600—800. New York: George Braziller Publishing. 1977.
  • Pacht, Otto?!. Book Illumination in the Middle Ages. England: Harvey Miller Publishers. 1984.
  • Alexander, J.J.G.  (англ.) A Survey of Manuscripts Illuminated in the British Isles: Volume One: Insular Manuscripts from the 6th to the 9th Century. London England: Harvey Miller. 1978.
  • Brown, Michelle P.?! Understanding Illuminated Manuscripts: A Guide to Technical Terms. Malibu, California: The J. Paul Getty Museum. 1994.
  • Laing, Lloyd  (англ.) and Jennifer. Art of the Celts: From 700 BC to the Celtic Revival. Singapore: Thames and Hudson. 1992.
  • Megaw, Ruth and Vincent  (англ.). Celtic Art: From its Beginnings to the Book of Kells. New York: Thames and Hudson. 2001.

Спасылкі