Камітэт дзяржаўнай бяспекі СССР: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Arashonak (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
[[Выява:120px-KGB_Belarus_crest_svg.png‎]]
'''Камітэ́т дзяржа́ўнай бя́спекі СССР''' ('''КДБ СССР'''), '''Камітэ́т дзяржа́ўнай бя́спекі Рэспублікі Беларусь''' ('''КДБ Рэспублікі Беларусь''') — дзяржаўныа орган, які выконвае задачы абароны канстытуцыйнага парадку - раней [[СССР]], цяпер Рэспублікі Беларусь.
'''Камітэ́т дзяржа́ўнай бя́спекі СССР''' ('''КДБ СССР'''), '''Камітэ́т дзяржа́ўнай бя́спекі Рэспублікі Беларусь''' ('''КДБ Рэспублікі Беларусь''') — дзяржаўныа орган, які выконвае задачы абароны канстытуцыйнага парадку - раней [[СССР]], цяпер Рэспублікі Беларусь.



Версія ад 15:53, 4 чэрвеня 2009

Файл:120px-KGB Belarus crest svg.png Камітэ́т дзяржа́ўнай бя́спекі СССР (КДБ СССР), Камітэ́т дзяржа́ўнай бя́спекі Рэспублікі Беларусь (КДБ Рэспублікі Беларусь) — дзяржаўныа орган, які выконвае задачы абароны канстытуцыйнага парадку - раней СССР, цяпер Рэспублікі Беларусь.

Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь - Зайцаў Вадзім Юр'евіч.


Кароткая гісторыя

Назва арганізацыі з цянам часу неаднаразова змянялася.

20 снежня 1917 пастановай Саўнаркаму для барацьбы з контррэвалюцыяй і сабатажам у Савецкай Расіі была ўтвораная Ўсерасійская надзвычайная камісія (ВЧК). Першы старшыня: Фелікс Дзяржынскі. Агульнапрынятая назва супрацоўнікаў ВЧК — чэкісты.

6 лютага 1922 УЦВК прыняў пастанову аб скасаванні ВЧК і ўтварэнні Дзяржаўнага палітычнага кіравання (ДПК) пры НКУС РСФСР.

2 лістапада 1923 прэзыдыум ЦВК СССР стварыў Аб'яднанае дзяржаўнае палітычнае кіраванне (АДПК) пры СНК СССР.

10 ліпеня 1934 ў адпаведнасці з пастановай ЦВК СССР органы дзяржаўнай бяспекі ўвайшлі ў Народны камісарыят унутраных спраў (НКУС) СССР.

3 лютага 1941 НКУС СССР быў падзелены на два самастойныя органы: НКУС СССР і Наркамат дзяржаўнай бяспекі (НКДБ) СССР. У ліпені 1941 году НКДБ СССР і НКУС СССР зноў былі аб'яднаныя ў адзіны наркамат — НКУС СССР. У красавіку 1943 быў зноў утвораны Наркамат дзяржаўнай бяспекі СССР.

15 сакавіка 1946 НКДБ быў пераўтвораны ў Міністэрства дзяржаўнай бяспекі (МДБ).

7 сакавіка 1953 было прынятае рашэнне пра аб'яднанне Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства дзяржаўнай бяспекі ў адзінае МУС СССР.


13 сакавіка 1954 створаны Камітэт дзяржаўнай бяспекі (КДБ) пры Радзе Міністраў СССР (з 1978 — КДБ СССР).

6 мая 1991 старшыня Вярхоўнага Савету РСФСР Барыс Ельцын і старшыня КДБ СССР Уладзімер Гаплікаў падпісалі пратакол аб стварэнні ў адпаведнасці з рашэннем З'езду народных дэпутатаў РСФСР Камітэту дзяржаўнай бяспекі РСФСР (КДБ РСФСР), які мае статут саюзна-рэспубліканскага дзяржаўнага камітэта.

26 лістапада 1991 прэзідэнт РСФСР Б.М.Ельцын падпісаў Указ аб пераўтварэнні КДБ РСФСР у Агенцтва Федэральнай бяспекі РСФСР (АФБ РСФСР).

28 лістапада 1991 прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў падпісаў Указ «Аб усталяванні Часовага становішча аб Міжрэспубліканскай службе бяспекі (МСБ)».

3 снежня 1991 прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў падпісаў Закон «Аб рэарганізацыі органаў дзяржаўнай бяспекі». На падставе Закону КДБ СССР быў скасаваны, і на пераходны пэрыяд на яго аснове створаныя Міжрэспубліканская служба бяспекі (МСБ) і Цэнтральная служба разведкі СССР.

19 снежня 1991 прэзідэнт РСФСР Барыс Ельцын падпісаў Указ «Аб стварэнні Міністэрства бяспекі і ўнутраных спраў РСФСР» (МБВД). Пры гэтым была фактычна скасаваная МСБ.

14 студзеня 1992 Канстытуцыйны Суд РФ прызнаў неадпаведным Канстытуцыі РСФСР і адмяніў Указ Прэзідэнта РСФСР «Аб утварэнні Міністэрства бяспекі і ўнутраных спраў РСФСР».


Кіраўніцтва

Старшыні КДБ СССР

  1. Іван Сяроў (13 сакавіка 19548 снежня 1958), генерал-палкоўнік, з 8 жніўня 1955 году — генерал войска;
  2. Аляксандар Шалепін (25 снежня 1958 — 13 лістапада 1961);
  3. Уладзімір Сямічасны (13 лістапада 1961 — 18 мая 1967), з 9 снежня 1963 году — генерал-палкоўнік;
  4. Юрый Андропаў (18 мая 1967 — 26 мая 1982), з 17 снежня 1973 — генерал-палкоўнік, з 10 верасня 1976 — генерал войска;
  5. Віталь Федарчук (26 мая — 17 снежня 1982), генерал-палкоўнік;
  6. Віктар Чэбрыкаў (17 снежня 1982 — 1 кастрычніка 1988), генерал-палкоўнік, з 4 лістапада 1983 — генерал войска;
  7. Уладзімір Гаплікаў (1 кастрычніка 1988 — 21 жніўня 1991), генерал войска;
  8. Вадзім Бакацін (23 жніўня22 кастрычніка 1991), генерал-лейтэнант.

Старшыні КДБ Рэспублікі Беларусь


Спасылкі