Мы выйдзем шчыльнымі радамі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 40: Радок 40:
== Тэкст ==
== Тэкст ==
=== Першапачатковы ===
=== Першапачатковы ===
{| class="wikitable"
{|
|
|
:: '''''Мы выйдзем шчыльнымі радамі...'''''
:: '''''Мы выйдзем шчыльнымі радамі...'''''

Версія ад 10:49, 18 снежня 2017

Мы выйдзем шчыльнымі радамі
Мы выйдзем шчыльнымі радамі
My vyjdziem ščylnymi radami
Герб "Пагоня"
Герб "Пагоня"
Аўтар слоў Макар Краўцоў, 30 кастрычніка 1919
Кампазітар Уладзімір Тэраўскі, 1919
Краіна Беларуская Народная Рэспубліка

Мы выйдзем шчыльнымі радамі - нацыянальны гімн Беларускай Народнай Рэспублікі. Упершыню апублікаваны 30 кастрычніка 1919 ў газеце «Беларусь» пад назвай «Ваяцкі гімн» Макара Краўцова. Музыка Уладзіміра Тэраўскага.

Гісторыя

Тэкст быў упершыню апублікаваны 30 кастрычніка 1919 году ў газеце «Беларусь» пад назвай «Ваяцкі гімн» Макара Краўцова. Музыку гімна напісаў Уладзімір Тэраўскі. У якасці гімну Беларусі марш быў прыняты ў 1920 годзе. На момант яго напісаньня БНР ужо дэ-факта не існавала, а яе кіраўніцтва знаходзілася ў выгнанні.

У «Беларускі спеўнік»[1] Ўладзіміра Тэраўскага радок «Штандарт наш бел-чырвона-белы» быў заменены на «Свабодны сцяг, штандарт чырвоны». Але ноты спеўніка былі набраныя раней, бо выданне рыхтавалася ў 1920 годзе секцыяй Беларускай вайсковай камісіі, таму ў друкарні на загад цэнзараў замалявалі згадку пра бел-чырвона-белы сцяг чорнай фарбай.

Марш актыўна выкарыстоўваўся арганізацыямі беларускай дыяспары, якія стаялі на незалежніцкіх пазіцыях.

У 1991 годзе, пасля аднаўлення незалежнасці Беларусі, вылучаліся прапановы зрабіць «Ваяцкі марш» гімнам Рэспублікі Беларусь, побач з аднаўленнем гербу «Пагоня» і Бел-чырвона-белага сцяга ў якасці дзяржаўных сімвалаў. У прыватнасці, з публічным зваротам наконт гэтага выступілі вядомыя літаратары Васіль Быкаў, Алесь Адамовіч і Рыгор Барадулін[2].

Сёння марш карыстаецца пэўнай папулярнасцю ў асяродках беларускай дэмакратычнай апазіцыі і рэгулярна фігурыруе сярод прапанаваных альтэрнатыў сучаснаму гімну Беларусі[3][4].

Тэкст

Першапачатковы

Мы выйдзем шчыльнымі радамі...

(запіс кірыліцай)

Мы выйдзем шчыльнымі радамі
На вольны родны свой прастор.
Хай воля вечна будзе з намі,
А гвалту мы дамо адпор!

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвона-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой — усе да аднаго!

Імя і сілу беларуса
Няхай пачуе й убачыць той,
Хто сьмее нам нясьці прымусы
I першы выкліча на бой.

Браты, да шчасьця мы падходзім:
Хай гром грыміць яшчэ мацней!
У крывавых муках мы народзім
Жыцьцё Рэспублікі сваёй!

My vyjdziem ščylnymi radami

(запіс лацінкай)

My vyjdziem ščylnymi radami
Na volny rodny svoj prastor.
Chaj vola viečna budzie z nami,
A hvałtu my damo adpor!

Niachaj žyvie mahutny, śmieły
Naš biełaruski volny duch;
Štandar naš bieł-čyrvona-bieły,
Pakryj saboj narodny ruch!

Na boj! Za ščaście i za volu
Narodu słaŭnaha svajho!
Braty, ciarpieli my davoli.
Na boj! – Usie da adnaho!

Imia i siłu biełarusaŭ
Niachaj pačuje j bačyć toj,
Chto śmieje nam niaści prymusy
I pieršy vykliča na boj.

Braty, da ščaścia my padchodzim:
Chaj hrom hrymić jašče macniej!
Ǔ kryvavych mukach my narodzim
Žyćcio respubliki svajoj!


Варыяцыі

Мы выйдзем шчыльнымі радамі
На вольны родны наш прастор.
Хай воля вечна будзе з намі,
А гвалту мы дамо адпор!

Хай аджыве закамянелы
Наш беларускі вольны дух;
Штандар наш бел-чырвона-белы,
Пакрыў сабой народны рух!

На бой! За шчасце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі.
На Волю! — усе да аднаго!

Імя і сілу беларуса
Няхай пачуе й бачыць той,
Хто смее нам нясці прымусы
I першы выкліча на бой.

Браты, да шчасця мы падходзім:
Хай гром грыміць яшчэ мацней!
У крывавых муках мы адродзім
Жыццё Рэспублікі сваей!

Зноскі

  1. Ўл. Тэрраўскi Беларускi сьпеўнiк з нотамi на 3 галаса паводле народных мэлёдый — Менск, 1921. — С. 58
  2. Сяргей Навумчык. Дзевяноста першы. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2013 — с. 414
  3. http://nn.by/?c=ar&i=60220
  4. http://nn.by/?c=ar&i=107965

Cпасылкі

Лагатып Вікіцытатніка
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Мы выйдзем шчыльнымі радамі