Аляксандр Андрэевіч Праханаў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Біяграфія: clean up з дапамогай AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 8: Радок 8:
| Псеўданімы =
| Псеўданімы =
| Дата нараджэння = 26.2.1938
| Дата нараджэння = 26.2.1938
| Месца нараджэння = {{Сцягафікацыя|Грузінская ССР}} [[Тбілісі]], [[ГССР]]
| Месца нараджэння =
| Дата смерці =
| Дата смерці =
| Месца смерці =
| Месца смерці =
| Грамадзянства =
| Грамадзянства =
| Адукацыя = Маскоўскі авіяцыйны інстытут імя З. Арджанікідзэ, ([[1960]])
| Адукацыя =
| Навуковая ступень =
| Навуковая ступень =
| Нацыянальнасць =
| Нацыянальнасць =

Версія ад 22:45, 18 снежня 2017

Аляксандр Андрэевіч Праханаў
Александр Андреевич Проханов
Дата нараджэння 26 лютага 1938(1938-02-26) (86 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Член у
Род дзейнасці журналіст, пісьменнік, рэдактар, грамадскі дзеяч, сцэнарыст, публіцыст, раманіст
Узнагароды
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Андрэевіч Праханаў (руск.: Александр Андреевич Проханов, нар. 26 лютага 1938, Тбілісі) — расійскі журналіст, пісьменнік і грамадскі дзеяч, галоўны рэдактар газеты «Завтра», сябра Сакратарыяту Саюзу пісьменнікаў Расіі.

Біяграфія

Нарадзіўся 26 лютага 1938 года ў Тбілісі. У 1960 годзе скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут імя З. Арджанікідзэ. Працаваў інжынерам, затым лесніком у Карэліі і Падмаскоўе. У 19601970 гадах — супрацоўнік газет «Правда», «Литературная газета». Працаваў у Афганістане, Нікарагуа, Кампучыі, Анголе, Эфіопіі і іншых «гарачых кропках». Аўтар першых нарысаў пра падзеі на востраве Даманскім падчас савецка-кітайскага канфлікту ў сакавіку 1969 года.

У 1971 г. выдаў свае першыя мастацка-публіцыстычныя кнігі: «Іду ў шлях мой» і «Лісты аб вёсцы». У 1972 годзе быў прыняты ў Саюз Пісьменнікаў СССР. Напісаў больш 30 аповесцяў, раманаў і зборнікаў публіцыстычных артыкулаў. З 1986 года актыўна выступаў з публіцыстычнымі нарысамі ў патрыятычным друку: часопісах «Молодая гвардия», «Наш современник», газеце «Литературная Россия». У 19891991 гг. — галоўны рэдактар часопіса «Советская литература». З снежня 1990 г. — галоўны рэдактар газеты «День».

У 1991 годзе падчас выбараў прэзідэнта РСФСР, быў даверанай асобай кандыдата генерала Альберта Макашова. У жніўні 1991 года падтрымаў дзеянні ГКЧП. У верасні 1993 года выступіў у газеце супраць дзяржаўнага перавароту і падтрымаў законна абраны Вярхоўны Савет. Пасля паразы абаронцаў расійскага парламенту, газета «День» была забароненая. Але два яе нумары былі надрукаваны ў Мінску ў тыпаграфіі Беларускага дома друку як спецвыпускі камуністычнай газеты «Мы и время» і падпольна распаўсюджаны ў Расіі.

У лістападзе 1993 года была зарэгістравана газета «Завтра» і Праханаў становіцца яе галоўным рэдактарам. Адзін з лідараў левапатрыятычнай апазіцыі. Двойчы — у 1997 і 1999 гадах падвяргаўся нападам невядомых і жорсткаму збіццю. У 2002 годзе раман Праханава «Пан Гексаген», прысвечаны версіі, што выбухі жылых дамоў у Маскве арганізаваны расійскімi спецслужбамі, атрымаў літаратурную прэмію «Нацыянальны бестселер».

Сярод найбольш вядомых твораў пісьменніка — «Дрэва ў цэнтры Кабула» (1982), «У астравах паляўнічы» (1984), «Малюнкі баталіста» (1989), «Апошні салдат імперыі» (1993), «Чачэнскі блюз» (1998), «Чырвона-карычневы» (1999), «Пан Гексаген» (2001), «Афрыканіст» (2002), «Крэйсерава саната» (2004), «Палітолаг» (2005) і іншыя.

Захапляецца маляваннем у стылі рускага лубка і прымітывізму. Калекцыянуе матылькоў. Узнагароджаны ордэнамі СССР.

Мае жонку, двух сыноў і дачку.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  2. https://izborsk-club.ru/10978

Літаратура

Спасылкі