Паліна Уладзіміраўна Гельман: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Polina Gelman.png
Тэг: першае рэдагаванне
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{Ваенны дзеяч
{{Ваенны дзеяч
|поўнае імя = Паліна Уладзіміраўна Гельман
|поўнае імя = Паліна Уладзіміраўна Гельман
|арыгінал імя = Polina Gelman.png
|арыгінал імя =
|дата нараджэння = 24.10.1919
|дата нараджэння = 24.10.1919
|месца нараджэння = {{МН|Бярдычаў|ў Бярдычаве|Горад Бярдычаў}}, <br/>[[Жытомірская вобласць]], <br/> [[Украіна]]
|месца нараджэння = {{МН|Бярдычаў|ў Бярдычаве|Горад Бярдычаў}}, <br/>[[Жытомірская вобласць]], <br/> [[Украіна]]

Версія ад 17:56, 21 снежня 2017

Паліна Уладзіміраўна Гельман
Дата нараджэння 24 кастрычніка 1919(1919-10-24)
Месца нараджэння Бярдычаў,
Жытомірская вобласць,
Украіна
Дата смерці 29 лістапада 2005(2005-11-29) (86 гадоў)
Месца смерці Масква, Расія
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць Сцяг СССР СССР Сцяг Расіі Расія
Род войскаў ВПС
Гады службы 19411957
Званне дэмабілізаваўся маёрам, пасля прысвоена званне падпалкоўніка, у гады вайны - старэйшы лейтэнант
Часць 46-ы гвардзейскі бамбардыровачны авіяполк  (руск.)
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Чырвонай Зоркі Медаль «За баявыя заслугі»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «За абарону Каўказа»
Медаль «За абарону Каўказа»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «Ветэран працы»
Медаль «Ветэран працы»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
У адстаўцы выкладчык, навуковы работнік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паліна Уладзіміраўна Гельман (24 кастрычніка 1919 — 29 лістапада 2005) — начальнік сувязі авіяцыйнай эскадрыллі 46-га гвардзейскага начнога бамбардыровачнага авіяцыйнага палка  (руск.) 325-й начной бамбардыровачнай авіяцыйнай дывізіі 4-й Паветранай арміі  (руск.) 2-га Беларускага фронту, гвардыі старшы лейтэнант. Здзейсніла 860 баявых вылетаў  (руск.). Герой Савецкага Саюза[1].

Біяграфія

Нарадзілася 24 кастрычніка 1919 года ў горадзе Бярдычаў (цяпер Жытомірскай вобласці Украіны) у сям'і рабочага. Маці — яўрэйка, бацька — рускі. Пасля гібелі бацькі ад рук пятлюраўцаў пераехала з маці Аленай Львоўнай Гельман ў 1920 годзе ў Гомель[1].

Скончыла школу ў Гомелі і 3 курса гістарычнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У Чырвонай Арміі з кастрычніка 1941 года. У 1942 годзе скончыла курсы штурманаў пры Энгельскай ваеннай авіяцыйнай школе пілотаў. У дзеючай арміі з мая 1942 года. Член ВКП(б)/КПСС з 1942 года.

Начальнік сувязі авіяцыйнай эскадрыллі 46-га гвардзейскага начнога бамбавальнага авіяпалка (325-я начная бамбавальная авіядывізія, 4-я Паветраная армія, 2-і Беларускі фронт) гвардыі старэйшы лейтэнант П. У. Гельман да мая 1945 года, як штурман самалёта ПА-2, здзейсніла 860 вылетаў на бамбёжкі варожых пазіцый, перапраў, складоў з боепрыпасамі і маёмасцю, аэрадромаў. Скінула 113 тон бомбаў на нямецка-фашысцкіх захопнікаў; выконваючы баявыя заданні, налятала 1300 гадзін; вырабіла 164 бомбавых удары, у тым ліку бамбавала варожыя пазіцыі ў Крыме; пры фарсіраванні нашымі войскамі ракі Нараў бамбіла абарону гітлераўцаў у раёне гарадоў Астралэнка і Сяроцк. Выклікала 142 пажары ў размяшчэнні ворага. Дастаўляла прадукты харчавання, боепрыпасы, адзенне, медыкаменты дэсантнікам ў населены пункт Эльтыген (цяпер у межах горада-героя Керч Крымскай вобласці Украіны).

Удзельніца абароны Каўказа, вызвалення Кубані, Таманскага паўвострава, Крыма, Беларусі, Польшчы, баёў над Германіяй[1].

Скончыла вайну на Эльбе. Апошні палёт здзейсніла над Берлінам.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання і праяўленыя пры гэтым гераізм і мужнасць гвардыі старэйшаму лейтэнанту Гельман Паліне Уладзіміраўне прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 8962).

У 1951 годзе П. У. Гельман скончыла Ваенны інстытут замежных моў?![1].

З 1957 года гвардыі маёр Гельман — у адстаўцы[1].

Пасля разгортвання падзей  (руск.) на Кубе ў раёне Плая-Хірон?! працавала там у якасці перакладчыка і пасла міру.

З 1970 года кандыдат эканамічных навук (1970), дацэнт (1973)[1]. Да выхаду на пенсію ў 1990 годзе П. У. Гельман выкладала ў Інстытуце грамадскіх навук пры ЦК КПСС.

У складзе савецкіх дэлегацый выязджала ў Ізраіль.

Была членам праўлення Таварыства «СССР-Уругвай».

Памерла 29 лістапада 2005 года. Пахавана ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Узнагароды

Зноскі

  1. а б в г д е Гельман Полина Владимировна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 143. — 737 с.

Спасылкі

Паліна Уладзіміраўна Гельман на сайце «Героі краіны»

Шаблон:Рускія жанчыны-авіятары