Марсель: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др added Category:Марсель using HotCat |
TohaomgBot (размовы | уклад) др БОТ: Заменены растравы малюнак на малюнак у фармаце SVG. |
||
Радок 5: | Радок 5: | ||
|падначаленне = Горад |
|падначаленне = Горад |
||
|краіна = Францыя |
|краіна = Францыя |
||
|герб = |
|герб = Armoiries de Marseille.svg |
||
|сцяг = Flag of Marseille.svg |
|сцяг = Flag of Marseille.svg |
||
|шырыня герба = x100 |
|шырыня герба = x100 |
Версія ад 06:45, 30 снежня 2017
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Марсе́ль (фр.: Marseille, ІРА: [maʁsɛj], мясцовае вымаўленне [mɑχˈsɛjɐ]; аксіт.: Marselha, ІРА: [maʀˈsejɔ, maʀˈsijɔ]) — горад у Францыі. Знаходзіцца на беразе Ліёнскага заліва (Міжземнае мора). У 2007 разам з прыгарадамі ў Марселі жылі 1.605 тыс. жыхароў.
Гісторыя
Заснаваны ў VI ст. да н.э. як грэчаская калонія Масалія. Гандлёвы і культурны цэнтр, порт, сапернічаў з Карфагенам (марская бітва ў VI сг. да н.э.). У 49 да н.э. заваяваны рымлянамі, у 476 — вестготамі, у 539 — франкамі, у 735 зруйнаваны арабамі. 3 879 у каралеўстве Арэлат, з XI ст. ў графстве Праванс. У час крыжовых паходаў адзін з найбуйнейшых гандлёвых цэнтраў Міжэемнамор'я. 3 1214 незалежны горад. У 1481 раэам з Правансам перайшоў пад уладу французскіх каралёў. 3 канда XVII ст. цэнтр керамічнай прамысловасці. Падарваная ў пач. XIX ст. кантынентааьнай блакадай эканоміка Марселя пачала хутка развівацца ў 2-й пал. XIX ст. пасля адкрыцця Суэцкага канала (1869) і французскай экспансіі ў Паўночную Афрыку. У II сусветную вайну акупіраваны італа-нямецкімі войскамі (1942—44), адзін з цэнтраў Руху Супраціўлення.
Транспарт
Буйнейшы порт Францыі на Міжземным моры. Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнародны аэрапорт. Метрапалітэн.
Пачатковы пункт транс'еўрапейскага нафтаправода на Страсбург і Карлсруэ (Германія).
Прамысловасць
Важны прамысловы цэнтр. Нафтаперапрацоўка, нафтахімічная прамысловасць, судна- і авіябудаванне.
Навука, адукацыя, культура
Дзейнічаюць 3 ўніверсітэты. Музеі археалогіі, прыгожых мастацтваў і інш. Марскі акварыум. Развіваецца турызм.
Славутасці
Руіны старажытна-рымскіх збудаванняў, арітэктурныя помнікі XI—XIX ст. На востраве каля Марселя размешчаны замак Іф (XVI ст.).
Выбітныя ўраджэнцы
- Фернандэль — французскі акцёр
- Эдмон Растан
- Марыс Бежар
Літаратура
- Марсель // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000.